На нашем сайте вы можете читать онлайн «…І прыдбаў гэты дом». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Современная проза, Историческая литература. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
…І прыдбаў гэты дом

Автор
Дата выхода
05 августа 2020
Краткое содержание книги …І прыдбаў гэты дом, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению …І прыдбаў гэты дом. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор () в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Описание книги
Каханне не бывае ідэальным, а жыццёвы шлях – роўным. Лёсы заўжды выглядаюць як паралельныя крывыя. Стасункі ж усё часцей нагадваюць трохкутнікі. Але гэта не геаметрыя, хутчэй геаграфія чалавечых душ, звязаных раманам, геаграфія пачуццяў, геаграфія любові, што злучыла Беларусь і Украіну, нягледзячы ні на вайну, ні на рэпрэсіі, ні на межы і ростані.
Галоўныя героі твора – беларус і ўкраінка, сын ворага народа і дачка Героя Савецкага Саюза, якіх паяднала чужына – Казахстан. Якімі стануцца іх адносіны?..
…І прыдбаў гэты дом читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу …І прыдбаў гэты дом без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Цi пачулi, што ад яго патыхае алкаголем, пах якога не пераносiлi. Бацька не звярнуy на iх увагi, працягваючы шлях. Ён не ведаy, чаго iшоy i навошта. Рая згублена назаyсёды, яна замужняя жанчына, да таго ж з дзiцем. Яму нiчога не свецiць. Дзеля чаго яна паклiкала яго? Самой жа сабе горш робiць.
Яна yжо была там, калi бацька дайшоy да моста. Тая ж сукенка, на плячах шэрая вязаная кофта, павязаная на шыi пiянерскiм гальштукам, валасы, сабраныя y хвост, перацягнуты гумкай.
Рая кiнулася да бацькi, як толькi пабачыла, прытулiлася, абняла.
– Я так рада бачыць цябе! – паспяшалася прызнацца Рая.
– А я не, – прабурчаy бацька, пазiраючы проста y вочы дзяyчыны.
Хоць было яшчэ досыць светла, ён нiяк не мог разгледзець колер Раiных вачэй.
– Што цябе непакоiць? – праглынула крыyду дзяyчына, палiчыyшы, мабыць, што заслужыла падобныя словы.
– Твае вочы, – вымавiy бацька.
– Што? – не зразумела яна.
– Якога колеру твае вочы? – патлумачыy ён.
– Ты пiy? – адчула пах алкаголю дзяyчына, i ёй стала непрыемна.
– Канечне, пiy! – гучна прамовiy бацька. – А ты думала, што я хвiлiны лiчыy у чаканнi сустрэчы з табой?..
– Хацелася б, – ледзь чутна прашаптала Рая.
– Нiчога сабе заявачкi! – адпусцiy яе твар бацька i зрабiy крок назад, палез па цыгарэты.
– Я рызыкавала, iдучы да цябе, – у адчаi Рая заламiла рукi.
– А на што ты спадзявалася? – закурыy бацька. – Ты здрадзiла мне! Ты! Не я табе! Выйшла замуж ды яшчэ дзiця нарадзiла!.
– У мяне не было выбару, – цiха прамовiла дзяyчына. – Я была вымушана, – дадала, абняyшы сябе за плечы.
– Угу, – сплюнуy бацька. – Дык якога колеру твае вочы? – дапытваyся.
– Ты сур’ёзна? – ледзь не плакала Рая ад роспачы.
– Як нiколi. – Навязлiвая бацькава iдэя разрасталася, пагражаючы хуткiм заканчэннем усяму, што памiж iм i Раяй было i магло быць.
– Зялёныя, – стомлена сказала яна.
– Вядзьмарскiя, – удакладнiy бацька. – Я думаy ты мой рай, Рая, а ты твань, – жорстка, без жалю дадаy, – багна.
– Ды як ты можаш! – абурана, але неяк асуджана i вiнавата пралепятала дзяyчына, павярнулася да яго спiнай, села на вялiкi камень каля самай вады, заплакала. Плечы яе затрэслiся.
Бацька дакурыy, адшпурнуy недакурак пстрычкай у ваду, прысеy на кукiшкi спiнай да яе спiны, абхапiy галаву рукамi. Ён не ведаy, што рабiць i што будзе з iмi далей. Разумеy, што пакрыyдзiy Раю i што неабходна, каб яна даравала.











