На нашем сайте вы можете читать онлайн «Хабар». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Юмористическая литература, Юмористическая проза. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Хабар

Автор
Дата выхода
11 декабря 2023
Краткое содержание книги Хабар, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Хабар. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Андрэй Сідарэйка) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Чытача кнігі Андрэя Сідарэйкі чакаюць вясёлыя гумарэскі, іранескі, гісторыйкі, былі, адзначаныя вастрынёй, сатырычнай накіраванасцю і добразычлівымі ўсмешкамі. Парадуе і жартаўлівы каляндар, у якім аўтар распавядае пра цікавыя нетрадыцыйныя святы, у большасці невядомыя шырокай аўдыторыі. Завяршае кнігу гумарыстычная аповесць «Маладыя, альбо Вясёлыя будні сям’і Курачкіных».
Шматлікія з уключаных у зборнік твораў публікаваліся ў рэспубліканскім перыядычным друку.
Выданне стане выдатным падарункам для аматараў айчыннага гумару.
Хабар читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Хабар без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
– Яна y мяне малайчына. Усё yмее.
– Ого! Мне б такую, – здзiвiyся госць.
– Ты ведаеш, у чаркесаy ёсць даyнi звычай: дарыць госцю yсё, што ён пахвалiць, – пачаy здалёк гаспадар. – Я хоць не чаркес, але таксама з вялiкай пашанай адношуся да сваiх сяброy. Таму дару табе Фросю. Няхай яна служыць табе так, як увесь гэты час – мне. Не пашкадуеш!
– Ну гэта вельмi шчодры падарунак, – здзiвiyся Мiкола. – Грошай, пэyна, шмат каштуе. Ды i сам ты як будзеш?
– Не прападу. А пра грошы не турбуйся. Мы, халасцякi, павiнны ва yсiм дапамагаць адзiн аднаму, падстаyляць плячо.
– Згода. Калi якая справа – тэлефануй. Выручу, – пагадзiyся госць.
Праз паyгадзiны на парозе Мiкола яшчэ раз шчыра дзякаваy сябру за хатнюю памочнiцу. Як толькi за iм зачынiлiся дзверы, Адась адчуy, што з яго звалiyся нiбы нейкi неймаверны цяжар.
– Пажывi цяпер i ты, браток, з цуда-памочнiцай Фросяй. А я сваё адгараваy, – прагаварыy цiха ён.
На кухнi ля акна Адась запалiy. На гэты раз яму пра iнструкцыю нiхто не нагадаy.
Рыбацкi сакрэт
Гумарэска
На выхадных усе знаёмыя адпраyлялiся вудзiць рыбу, адзiн я – на дачу. Пакуль сябры цягалi шчупакоy, я корпаyся y агародзе. У рэшце рэшт, такая несправядлiвасць мне надакучыла, i я накiраваyся y спецыялiзаваную краму па рыбалоyныя прынады.
У суботу выбраyся на рэчку. Закiнуy вуду i стаy чакаць. Але нi праз гадзiну, нi праз дзве паплавок так i не варухнуyся. Яго не гайдаy нават вецер.
Неyзабаве непадалёк заyважыy дзеда, якi раз за разам цягаy рыбу.
– Добры дзень! Ведаеце, я пачатковец у рыбалоyстве, не маглi б даць якую-небудзь параду?
Стары yсмiхнуyся i прамовiy:
– Галоyны сакрэт – у прыкметы трэба верыць. Я, напрыклад, на рыбалку yжо трыццаць год толькi y касцюме хаджу. Рыба бачыць, што сядзiць салiдны чалавек, таму i клюе.
Пачухаy я патылiцу, склаy вуду i адправiyся назад нi з чым. Аднак паабяцаy сабе, што наступны раз абавязкова вярнуся з уловам. Тым больш цяпер скарыстаюся рыбалоyным сакрэтам.
Праз тыдзень, апрануyшы лепшы касцюм, накiраваyся на рэчку. Закiнуy вуду, стаy чакаць. За гадзiну толькi некалькi невялiчкiх карасiкаy злавiy. Вiдаць, думаю, не дзейнiчае дзедава прыкмета. І тут непадалёк убачыy мужчыну, якi yмела цягаy рыбу, вялiкую i блiскучую. Я да яго:
– Падкажы, браце, што рабiць? Як рыбы налавiць? – пытаюся. – Нават лепшы касцюм апрануy, а яна не клюе.
– Што касцюм, – адказаy той.






