На нашем сайте вы можете читать онлайн «На парозе раю». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
На парозе раю

Автор
Дата выхода
26 февраля 2019
Краткое содержание книги На парозе раю, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению На парозе раю. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Зінаіда Дудзюк) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Описание книги
Персанажы аповесцяў і апавяданняў новай кнігі Зінаіды Дудзюк перажываюць падзеі, якія цалкам мяняюць іх жыццё: Аляўціна («На парозе раю») паехала ў Германію на заробкі, каб дапамагчы сыну разлічыцца з пазыкаю, а ў выніку апынулася ў лагеры для бежанцаў; Клаўдзія («Рэванш») марыла пра сям’ю, а была вымушаная бараніць жаночую годнасць ад дамаганняў уплывовых залётнікаў; Зоя («Вольны палёт») страціла ўсё, апынулася на сметніку, але здолела стаць патрэбнай людзям… Трапляючы ў трагічныя сітуацыі, гераіні кнігі ўсведамляюць: усё тое, што з імі адбываецца, яны ствараюць уласнымі ўчынкамі.
На парозе раю читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу На парозе раю без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Гаспадыня затрымала на ёй позiрк i сказала:
– А y вас, напэyна, шмат прыхiльнiкаy.
– Няшмат, – сумелася Юля. – А калi i ёсць, дык далёка не тыя, хто мне можа спадабацца.
– І што ж вы робiце з тымi, хто асаблiва назаляе?
– Пасылаю куды далей, – лёгка адказала дзяyчына.
– А калi гэта начальства?
– Раблю выгляд, што нiчога не заyважаю.
– І не баiцеcя страцiць працу?
– Журналiст – гэта ж не пасада, а толькi чорная будзённая праца. Ганi радкi дзень пры днi!
– Шчаслiвы y вас характар.
– Я не замужам.
– Колькi ж вам гадочкаy, калi не сакрэт?
– Пад трыццаць.
– Мне тады было амаль столькi ж, – усмiхнулася жанчына i пайшла на кухню.
Журналiстка акiнула позiркам постаць гаспадынi, яшчэ даволi стройную, са спiны i не скажаш, што гэтай жанчыне пад восемдзесят. Ёсць такiя людзi з нязломным духам. Як нi гне iх жыццё, як нi круцiць, а яны працягваюць iснаваць, знаходзiць нейкае адхланне i радавацца кожнаму дню. Нават гэты пакой паказваy, што чалавек тут жыве неабыякавы: вялiзная на yсю сцяну шафа, набiтая кнiгамi, пераважна класiкай, ваза з шорсткiмi сухацветамi, канапа, два крэслы i круглы столiк – нiводнай лiшняй рэчы, не так, як гэта бывае y некаторых старых людзей, якiя завальваюць кватэры розным непатрэбным начыннем.
«Каб удалося яе разгаварыць, напэyна, атрымаyся б цiкавы матэрыял, прынамсi, яшчэ нiхто з маiх калег не браyся за тэму рэпрэсiй, – падумала Юля, адчуваючы няyпэyненасць у сабе, бо ведала, што нейкiм выпадковым словам можна выбiць чалавека з раyнавагi, i тады ён замкнецца, нiчога ад яго не даведаешся.
Журналiстка зазiрнула на кухню, спытала:
– Цi патрэбна рабочая сiла?
– Усё гатова, Юлечка, бярыце кубачкi, а я прынясу печыва.
Духмяная гарбата трохi развеяла напружанасць. Сонца yсмiхалася y акне. Субяседнiцы, прыхлёбваючы салодкую гарачую вадкасць з кубачкаy, размаляваных галiнкамi хвоi, неyпрыкметку прыглядалiся адна да адной.
– У вас нават кубачкi нагадваюць пра Сiбiр, – заyважыла Юля.
– Так, гэты сервiз я прывезла адтуль.
– Гляджу я на ваш малады фотаздымак.






