Главная » Серьезное чтение » Двое на вуліцы (сразу полная версия бесплатно доступна) Янка Сіпакоў читать онлайн полностью / Библиотека

Двое на вуліцы

На нашем сайте вы можете читать онлайн «Двое на вуліцы». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.

0 баллов
0 мнений
0 чтений

Дата выхода

31 января 2023

Краткое содержание книги Двое на вуліцы, аннотация автора и описание

Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Двое на вуліцы. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Янка Сіпакоў) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.

Описание книги

Кніга «Двое на вуліцы» слыннага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Янкі Сіпакова – гэта падарунак сучасным аматарам яго творчасці. У новае выданне ўвайшлі аповесць «Жыві як хочацца» і апавяданні пра каханне, напісаныя напрыканцы 1980-х – пачатку 2000-х гадоў.

Вечныя тэмы, у якіх галоўнымі героямі з’яўляюцца двое – ён і яна, раскрываюцца аўтарам пранікнёна-лірычна, глыбока эмацыянальна і надзённа. Бег часу, зменлівасць чалавечых лёсаў, радасць, сум і замілаванне прыгажосцю жанчыны – адметныя рысы прозы, што цудоўна адбіліся на старонках кнігі.

Двое на вуліцы читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно

Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Двое на вуліцы без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.

Текст книги

Шрифт
Размер шрифта
-
+
Межстрочный интервал

Тыя ж шэрань i няyтульнасць гусцiлiся i y аyтобусе – у iм усё было, як i на вулiцы, i толькi, можа, адно не хапала ветру i дажджу, каб поyнасцю адчуць, як холадна i зябка зараз вось там, на палявых сцяжынах, ля голых кустоy, дзе нясвежа бялеюцца – нiбы рудзеюць – невялiкiя лапiкi мокрага снегу, праз рэдзенькi покрыy якога праступае настылая цёмна-бурая зямля.

Праyда, спачатку, калi ён з сябрамi па непагадзi, яшчэ yпоцемках – аyтобус выпраyляyся y дарогу дужа рана – пехатою дабраyся нарэшце да раённай аyтастанцыi i, абшкробшы аб прыступку гразь з чаравiкаy, увайшоy у зырка асветлены аyтобус, там яму стала раптам цёпла i yтульна, нiбы y ласкавай i гасцiннай, сагрэтай зычлiвасцю хаце.

Але потым, калi выехалi з гарадка, пасажыры папрасiлi шафёра выключыць святло: «Яшчэ ж рана, давайце паспiм» – i y аyтобусе адразу стала гэтак жа панура i хмурна, як i на вулiцы.

Хмурна было i y яго на душы.

Учора нарэшце яны пусцiлi электронна-вылiчальную машыну, якую набыла – можа, для моды, а можа, яна i сапраyды там трэба – невялiкая мясцовая фабрыка.

З iхняга завода прыязджалi сюды iншыя людзi – iнжынеры, мантажнiкi, – рабiлi свае вузлы, правяралi iх i вярталiся дамоy, i толькi вось яны, трое, былi тут, у раённым гарадку, пры машыне, неадлучна цэлы месяц. Закончыyшы працу, адзначыyшы камандзiроyкi, яны сабралiся y гасцiнiцы, у яго, Жавейкавым, нумары – збiрацца да Алега цi то дома, цi то y камандзiроyцы было даyняю i звыклаю завядзёнкаю. І на гэты раз таксама нiхто не yсумнiyся: «Чаму гэта yсё да Жавейкi ды да Жавейкi? Хадзем да мяне!», бо yсе былi на дзiва перакананы, што збiрацца трэба толькi там.
Лёша Лясун, кучаравы, валасаты волат – валасы y яго стаялi неяк дыбка, а таму галава была падобна на буслiнае гняздо – узбуджана хадзiy па пакоi, узнiмаy рукi yгору, трос у паветры, нiбы пагражаючы каму, сцiснутымi кулакамi i басам дэкламаваy – як спяваy усё роyна, пераймаючы оперных спевакоy: «Уздаць трэба на гарачае каменне! Чуеце – уздаць! Ды так, каб ажно зашыпела».

Узялi пару бутэлек сухога вiна. Лясун, якi зусiм не знаходзiy смаку y сухiм вiне, зморшчыyся: «Ат, кiсляццё адно» i «выбiy» сабе бутэлечку «Белавежскай»: маyляy, я на спецзабеспячэннi буду.

Яны доyга «yздавалi на гарачае каменне», шмат курылi – аж вось i зараз яго валасы пахнуць табакаю, – гулялi y падкiднога дурня.

У карты яму зусiм не шанцавала – ён увесь час прайграваy: i падкiдаць яму, як назло, не было чаго, i адбiвацца таксама не было чым.

Добавить мнение

Ваша оценка

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив

Мнения

Еще нет комментариев о книге Двое на вуліцы, и ваше мнение может быть первым и самым ценным! Расскажите о своих впечатлениях, поделитесь мыслями и отзывами. Ваш отзыв поможет другим читателям сделать правильный выбор. Не стесняйтесь делиться своим мнением!

Похожие книги