На нашем сайте вы можете читать онлайн «Двое на вуліцы». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Двое на вуліцы

Автор
Дата выхода
31 января 2023
Краткое содержание книги Двое на вуліцы, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Двое на вуліцы. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Янка Сіпакоў) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Описание книги
Кніга «Двое на вуліцы» слыннага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Янкі Сіпакова – гэта падарунак сучасным аматарам яго творчасці. У новае выданне ўвайшлі аповесць «Жыві як хочацца» і апавяданні пра каханне, напісаныя напрыканцы 1980-х – пачатку 2000-х гадоў.
Вечныя тэмы, у якіх галоўнымі героямі з’яўляюцца двое – ён і яна, раскрываюцца аўтарам пранікнёна-лірычна, глыбока эмацыянальна і надзённа. Бег часу, зменлівасць чалавечых лёсаў, радасць, сум і замілаванне прыгажосцю жанчыны – адметныя рысы прозы, што цудоўна адбіліся на старонках кнігі.
Двое на вуліцы читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Двое на вуліцы без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Хлопцы жартавалi: «Нiчога, нiчога, Жавейка, цярпi – каму y карты не шанцуе, таму y каханнi ой як ручыць». Ён смяяyся разам з iмi над сваiм няyмельствам, а сам думаy: «От чэрцi, яшчэ пацяшаюцца! Лёгка iм пацяшацца, калi самiм шанцуе i там, i там – i y карты, i y каханнi».
Аднаго, не зважаючы на тое, што ён часам можа захапiцца i лiшне «yздаць на гарачае каменне», шчыра любiць жонка – цiхая, памяркоyная i клапатлiвая, крыху старэйшая за яго па гадах жанчына. Яна вельмi яго даглядае – вось тут, у камандзiроyцы, без яе yвагi i ласкавых рук ён неяк пакамячыyся yвесь, зацёрся, пабруднеy – сарочкi не мые, чаравiкi не чысцiць, – калi хочаце, нават змiзарнеy i страцiy той свежы выгляд, якiм ён заyсёды, дзякуючы жончыным клопатам, мог пахвалiцца дома.
А другi, Радзiк, амаль кожны дзень бегае на мясцовую пошту i звонiць жонцы, з якою яны жывуць так ужо дружна i злагадна, што нават суседзi часам жартуюць: «Вы yжо хоць бы калi для прылiку пасварылiся, цi што».
У яго, у Жавейкi, увесь час тухла папяроска, ён часта браy са стала запалкi i прыкурваy наноy, а Лясун жартаваy i з гэтага: «Вось бачыш, папяроска таксама тухне. Значыць, нехта думае пра цябе, сумуе без цябе, чакае.
Радзiк – малады iнжынер, амаль яшчэ хлапчук. І наiyны, наiyны. Жанiyся ён ужо даyнавата, гадоy з пяць назад, але пакуль што, вiдаць, яшчэ не нацешыyся з сямейнага шчасця i таму адусюль, як на злом галавы, хутчэй бег дадому – да маладой сваёй жонкi.
«А каму пра Радзiка думаць? – сур’ёзна, знарок уважлiва гледзячы y карты, вёy сваё Лясун. – Жонка y яго ёмкая, прыгожая, маладая. Хiба яна будзе сядзець дома i чакаць нейкага там Радзiка з камандзiроyкi? Вядома ж, не! Яна yжо недзе даyно да другiх пабегла – туды, дзе кампанiя, вiно, танцулькi…»
Радзiк неяк разгублена i y той жа час дужа пiльна паглядзеy на Лесуна – цi смяецца ён, цi напраyду yсё гэта гаворыць? – а пасля, перахапiyшы ледзь улоyную yсмешку Жавейкi, зморшчыyся: «Не вярзi ты, Лясун, абы-чаго.





