На нашем сайте вы можете читать онлайн «Двое на вуліцы». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Двое на вуліцы

Автор
Дата выхода
31 января 2023
Краткое содержание книги Двое на вуліцы, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Двое на вуліцы. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Янка Сіпакоў) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Описание книги
Кніга «Двое на вуліцы» слыннага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Янкі Сіпакова – гэта падарунак сучасным аматарам яго творчасці. У новае выданне ўвайшлі аповесць «Жыві як хочацца» і апавяданні пра каханне, напісаныя напрыканцы 1980-х – пачатку 2000-х гадоў.
Вечныя тэмы, у якіх галоўнымі героямі з’яўляюцца двое – ён і яна, раскрываюцца аўтарам пранікнёна-лірычна, глыбока эмацыянальна і надзённа. Бег часу, зменлівасць чалавечых лёсаў, радасць, сум і замілаванне прыгажосцю жанчыны – адметныя рысы прозы, што цудоўна адбіліся на старонках кнігі.
Двое на вуліцы читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Двое на вуліцы без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Алег, разумеючы, што зараз тут пачнецца, колькi будзе слёз i крыку – усе будуць плакаць i yсе крычаць, – аж сцяyся, адно yявiyшы yсё гэта, i пачаy паспешлiва шукаць нейкага выхаду, каб не нерваваць i малога, i Тоню, i сябе.
– Пойдзем, Вовачка, пойдзем дамоy. Але, разумееш, вось якая неспадзеyка выйшла – сёння ж я y камандзiроyку еду. А як толькi вярнуся назад, зайду да дзядзi Сашы, забяру цябе i мы пойдзем з табою дадому. Згода?
Вова махнуy галавою, вырваyся з бацькавых абдымкаy i што ёсць сiлы – Алег нават баяyся, каб ён не пляснуyся y гразь, – пабег да Тонi.
– Мама, мамачка, – крычаy ён, – а татка з’ездзiць у камандзiроyку, а потым забярэ мяне i цябе, i мы будзем разам з iм жыць!
Сонца yжо не было вiдаць – яно схавалася за дамы, – а хмары y тым баку, дзе стаяла Тоня, увачавiдкi разрасталiся, шырэлi, настойлiва выпростваючы свае вялiкiя i халодныя шчупальцы.
Алег зноy адчуy у горле той самы даyкi камяк, зноy стала мокра вачам, i таму, каб зусiм не расплакацца – ён i праyда, аказваецца, размазня, – крута павярнуyся i шырока пайшоy ад сына, ад жонкi, ад хаты – далей, далей, далей.
Ён чуy, як Вовачка клiкаy яго: «Тата, татачка!» – але не паварочваyся, iшоy размашыста, нiбы бег. Калi мiнаy сваю веранду, вочы яго выпадкова наткнулiся на лейтэнанта, якi якраз выходзiy з пад’езда, але не затрымалiся на iм – слiзганулi, нiбы па пустому месцу.
Ён iшоy шпарка i рашуча. Ён ужо нават не думаючы, ведаy, куды iдзе, – там, у «палонцы», яшчэ сядзелi за сталом сябры i перад iмi, вядома ж, стаялi адкаркаваныя, недапiтыя бутэлькi.
* * *
Наблiжаyся Новы год, а снегу yсё яшчэ не было.
Золкi, сiберны, выхаладжаны парывiстым ветрам дождж, лужыны i гразь на тратуарах i на вулiцы, машыны, па самыя вокны запырсканыя гразёю, i таму шэрыя, непрыгожыя, будзённыя, туман, якi ледзь не кожны дзень вiсеy над камянiцамi, ад чаго горад здаваyся цёмным i непрытульным, – усё гэта, нiбы хвароба, круцiла настрой, раздражняла i начыста падмiнала тое радаснае, светлае i шчымлiвае yзрушэнне, у якiм звычайна жыве чалавек, чакаючы свята: нягледзячы на тое што yжо мiнаy першы месяц зiмы, здавалася, нiбыта на дварэ стаiць самая цёплая, глыбокая восень, а да Новага года яшчэ дужа далёка.
Былi якраз тыя гады, калi i вясною, i летам, i зiмою нудзела адна толькi пара – восень.
У магазiнах i на плошчах ужо стаялi yпрыгожаныя ёлкi, але без снегу не глядзелiся i яны: былi нiбыта лiшнiя i непатрэбныя yсюды.





