На нашем сайте вы можете читать онлайн «Новая Зямля: Куканія». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Фантастика, Научная фантастика. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Новая Зямля: Куканія

Автор
Дата выхода
28 октября 2021
Краткое содержание книги Новая Зямля: Куканія, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Новая Зямля: Куканія. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Антось Уласенка) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Адзін. Бязь ежы, зброі і грошай. У тысячах вёрстаў ад дому. Пасярод дзікага неўтаймаванага кантынэнту. На плянэце, дзе жывуць адныя беларусы. Тут бы кожны спаняверыўся і злажыў рукі. Але ня Юргель Нязломак. Ён сьмела выпраўляецца на пошукі Вільні, рызыкуючы патрапіць у палон да касьмічных піратаў, і нават не здагадваецца, чым скончыцца ягонае падарожжа па Куканіі…
Новая Зямля: Куканія читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Новая Зямля: Куканія без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Але ж Юргель не хацеy нiякага шуму.
У руках прыемна пазброзгвалi каструбаватыя ключы ад каморы, дзе на яго чакалi размаiтыя прысмакi. Дзеля iх прыйшлося пайсьцi на замногае, каб цяпер бяз дай прычыны рызыкаваць падвячоркам. Ён згадаy адрузлы твар Касюты i мiжволi скалануyся.
Я пакружляy над плянэтаю i выбраy для саджэньня найвялiкшы кантынэнт: бухматае покрыва лесу ня толькi абяцала бiялягiчную размаiтасьць, але вабiла маю натуру першаадкрывальнiка мажлiвымi таямнiцамi i неспадзеyкамi.
І абяцаньнi, мушу прызнаць, спраyдзiлiся.
Я прызямлiyся на расьцятай рачулкаю паляне. Звычайная паляна, звычайная рачулка, здалося б iншаму. Але прыгажосьць звонку захапiла мяне нават праз мутнае шкло абцякальнiку y рубцы. Краявiд нiбыта намалявалi крывёю, да таго ж крывёю розных людзей – недзе сьвежаю, недзе запечанаю, недзе вадкаватаю сукравiцай.
І вось яшчэ пытаньне: хто намаляваy?
Склад атмасфэры аналiзатарам Брэмлi я правяраy з пэyным хваляваньнем: працэдура звычайная, але менавiта цяпер крыyдна было б даведацца, што чалавеку дыхаць тут нельга.
Адразу ж выйшаy з чоyнiку, каб зрабiць колькi здымкаy. Халаджавае паветра духмянiлася квеценьню i ядранасьцю. Я yдыхнуy на yсе грудзi i прыгадаy, як пахне yвечары на родным моры Роса. Дзе-нiдзе y ружовым небе плывалi паветраныя выспачкi – як высьветлiy пазьней пакупнiк плянэты, ейныя нэтры багатыя на нульгравiтацыйны мэтал, паклады якога часта выходзяць на паверхню.
Ня мог я не адзначыць i багацьце мясцовае флёры й фаyны: на лапiку перад сабою y першую хвiлiну налiчыy ня менш за тузiн розных зёлак, усе размаiтых адценьняy чырвонага; над зёлкамi лёталi казюркi, недалёкi лiсьцьвянiк шамацеy брунатным лiсьцем, а y рачулцы плёскалiся буйныя жывёлы накшталт старазямельскiх гiпапатамаy з архiyных фiльмаy i зусiм не зважалi на мяне.
Ужо пасьля я абляцеy астатнiя кантынэнты, але нiшто больш так ня yразiла маю чулую душу, як гэты лясiсты Эдэм.
З разьдзелу «Неабыякi шанцунак: Зарфалiя» мэмуараy Грогбада Зарфаля «Мiжзорны пыл у маiх соплах»
Празь Люстраную залю Юргель вярнуyся y кухню, збочыy у варыyню, сьпусьцiyся на дыбачках рыплiвымi прыступкамi i адамкнуy камору.
Бачэнкi, бачулачкi, бочкi, слоiкi, кадзi i куфы застаyлялi yсё памяшканьне па невысокую столь.






