На нашем сайте вы можете читать онлайн «Закон захавання кахання». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Закон захавання кахання

Автор
Дата выхода
25 февраля 2020
Краткое содержание книги Закон захавання кахання, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Закон захавання кахання. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Зінаіда Дудзюк) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Описание книги
Гераіні кнігі шукаюць шляхі да шчасця і кахання ў межах тых гістарычных умоў, калі ім давялося жыць. Кожная робіць гэта па-свойму, ды занадта пакручастыя, а часам нават трагічныя, выпадаюць ім лёсы. Ада (аповесць «Закон захавання кахання») паслухалася парады маці і звязала лёс з хлопцам, які аказаўся чужы ёй па духу. Яна вучыцца казаць «не» блізкім, разумеючы, што мае права на памылку і на выпраўленне яе. Дзяўчынка-падлетак Вера (аповесць «Ніка») толькі ўступае ў дарослае жыццё, спрабуе спасцігнуць саму сябе, не дазваляе сябрам уплываць на свае паводзіны, стараецца дзейнічаць суладна з уласным сумленнем. Нона (аповесць «Бедагоны») імкнецца жыць, як усе навокал, але яе абраннікі – зусім не такія, якімі сабе іх уяўляла.
Упэўнены, што чытачы не застануцца раўнадушнымі, а будуць з хваляваннем сачыць за лёсамі жанчын.
Закон захавання кахання читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Закон захавання кахання без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
З твайго дазволу цалую тваю гжэчную ручку. Да пабачэння».
Калi Ада атрымала гэты лiст, дык здзiвiлася, чаму «недасяжны агонь кахання», калi яна кахае яго, а ён – яе? За што просiць даравання? Што хацеy сказаць? Адны загадкi. Сапраyды, цяжка зразумець чалавека правiльна, калi ён сам сабе баiцца праyду сказаць. Ада кахала, але не спяшала навязвацца са сваiмi пачуццямi, спадзявалася, што Касьян, якога яна найчасцей называла «мой Лятавец», летам прыедзе зноy, i тады яны разбяруцца з пачуццямi.
6
Касьян сапраyды прыехаy у жнiyнi, папярэдне патэлефанаваy ёй у рэдакцыю, а потым яны сустрэлiся y гасцiнiцы. У ягоным нумары працаваy тэлевiзар. Касьян уладна абняy Аду. Дыктарка прамовiла:
– Мужчына ёсць мужчына.
Так супала. Было не зразумела, чаму яна гэта прамовiла? Якi знак падавала? Але Касьян парывiста выключыy тэлевiзар i зноy абхапiy Аду за плечы.
– Як жа я засумавала па табе, Лятаyчык мой! – прашаптала яна.
– Сумаваць не варта, мы yсё нагонiм.
– Цяжкая справа – усё жыццё даганяць ды чакаць, – засмяялася яна. – А нельга неяк проста жыць, нiчога не даганяць i не спаганяць?
– Мусiць, можна, толькi y мяне не атрымлiваецца. Хочацца шмат паспець – сказаy ён, яшчэ мацней прыцiснуy да сябе жанчыну i доyга цалаваy.
Яна адказвала yзаемнасцю, гэта былi хвiлiны любасцi, пра якiя яна марыла, аднак не была да канца перакананая y ягоных пачуццях, таму спытала:
– Цi кахаеш мяне?
– Анягож, – адказаy ён адным словам, i яна паверыла яму, бо прагнула пачуць прызнанне няхай сабе i так.
Потым было мiлаванне, захапленне i пяшчотныя словы. Ён называy яе ластавачкай i сонейкам, чаго яна нiколi i нi ад кога не чула, што западала y душу i заставалася там назаyсёды, як памяць пра лепшы час жыцця. Упершыню y жыццi Ада адчула сябе часцiнкаю другога чалавека, свайго Лятаyчыка. І гэта было дзiyна, бо такое адчуванне перажывала yпершыню.
Праз тры днi Касьянавы справы былi скончаны, ён адвыступаy, адспяваy i паехаy. Ада адразу напiсала яму, выслала новыя газетныя нататкi пра яго песнi i талент. Дарэмна чакала званка цi лiста. Толькi аднойчы выпадкова yключыла тэлевiзар i yбачыла яго з гiтарай, ён спяваy i чытаy вершы. Яна падумала тады, што, мусiць, магла б усё жыццё праседзець ля тэлевiзара, каб толькi глядзець на яго:
– Лятавец мой, Лятавец.






