На нашем сайте вы можете читать онлайн «Святло далёкай зоркі». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Биографии и мемуары. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Святло далёкай зоркі

Автор
Дата выхода
25 июля 2016
Краткое содержание книги Святло далёкай зоркі, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Святло далёкай зоркі. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Уладзімір Касько) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Описание книги
Кніга прысвечана жыццю, творчай і грамадскай дзейнасці выдатнага беларускага фалькларыста, этнографа, мовазнаўцы, публіцыста А. К. Сержпутоўскага (1864–1940). У ёй даецца грунтоўны аналіз лепшых узораў запісаў казачнага, песеннага, парэміяграфічнага эпасу беларусаў-палешукоў, расказваецца пра ахоўнікаў шматвяковых народных традыцый і абрадаў на Беларускім Палессі, пра ўплыў, які аказала і аказвае беларуская народная творчасць на развіццё славянскай фалькларыстыкі.
Для фалькларыстаў, этнографаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў і вучняў агульнаадукацыйных школ, работнікаў асветы, культуры, літаратуры і мастацтва.
Святло далёкай зоркі читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Святло далёкай зоркі без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Гаворачы аб лепшай долi, якая чакае народ у будучынi, казачнiк падкрэслiвае, што шчаслiвае жыццё само па сабе не прыйдзе, за яго трэба змагацца.
Аналiзуючы гэты твор, I. Лушчыцкi пiсаy, што ён сведчыць аб агульным уздыме y развiццi беларускай грамадска-палiтычнай думкi, што грамадска-палiтычныя iдэалы перадавога сялянства, адлюстраваныя y казцы, – гэта iдэалы yтапiчнага дробнабуржуазнага сацыялiзму. У той жа час пры yсёй утапiчнасцi такiх грамадска-палiтычных поглядаy яны для свайго часу былi прагрэсiyнай з’явай, бо натхнялi i падымалi сотнi людзей на барацьбу з самаyладствам i прыгоннiцтвам[65 - Лушчыцкi І.
Значнае месца y чарадзейных казках зборнiка займае тэма маралi, у аснове якой ляжыць стваральная праца, гуманныя адносiны людзей. Станоyчай рысай сваiх герояy казачнiк лiчыць уменне, працавiтасць. Каваль-багатыр за кароткi час навучыyся кавальскай справе i навучыy людзей каваць жалеза i рабiць з яго нажы.
Працоyная дзейнасць чалавека раскрываецца y казках «Стары бацька» Рэдкага i «Паляшук i чорт» Грыцкевiча. У апошняй размова iдзе пра асваенне чалавекам балот, выказваецца незадаволенасць сцiплымi поспехамi y пакарэннi прыроды. Гэтым казачнiк выказаy настроi сялян-палешукоy, якiя да прычын, што парадзiлi гора i бядоты, адносiлi таксама балоты з нязменным бездарожжам, адсутнасцю добрых паш i ворнай зямлi.
Казачнiкi Беларускага Палесся з вялiкай цеплынёй i павагай расказвалi пра працаyнiкоy вёскi i, наадварот, бязлiтасна высмейвалi гультаёy, несумленных людзей, якiя былi не супраць завалодаць плёнам працы iншых.
Беларускую казку адрознiвае нацыянальны каларыт, якi праяyляецца ва yказаннi месца дзеяння, у абмалёyцы воблiку героя, раскрыццi сацыяльна-палiтычных матываy, настрояy казачных персанажаy.
У творах «Іванка Прастачок», «Мужык i пан» i iншых ярка адлюстраваны перыяд прыгоннага права, адчуваюцца антыпрыгоннiцкiя, бунтарскiя настроi. У шэрагу больш познiх запiсаy атрымалi развiццё iдэi сацыяльнай расплаты («Пану навука»), мары сялян аб роyнасцi i шчасцi («Асiлак»).





