На нашем сайте вы можете читать онлайн «Захад Беларусi: гiстарычны пазл». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Общая история. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Захад Беларусi: гiстарычны пазл

Автор
Жанр
Дата выхода
25 апреля 2023
Краткое содержание книги Захад Беларусi: гiстарычны пазл, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Захад Беларусi: гiстарычны пазл. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Яўген Аснарэўскі) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Описание книги
У кнігу ўвайшлі гістарычныя нататкі, прысвечаныя заходнім абласцям Беларусі. Лёгкай мовай аўтар расказвае пра яркія падзеі, якія адбываліся на Гродзеншчыне і Брэстчыне. Чытач даведаецца пра «пачвару з Чарнаўчыц», візіты ў Гродна французскіх каралёў і рускіх цароў, патрабаванні Брэсцкай уніі, ролю пінчукоў у стварэнні ВКЛ і многае іншае. Выданне змяшчае вялікі аб'ём цытат з гістарычных дакументаў і рэдкія ілюстрацыі.
Захад Беларусi: гiстарычны пазл читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Захад Беларусi: гiстарычны пазл без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Летапiсец адзначыy i рэакцыю пiнскiх князёy:
«Пачуyшы пра гэта, пiнскiя князi Фёдар, Дзямiд i Юры прыехалi да Васiлька з пiтвом i пачалi весялiцца, бо бачылi сваiх ворагаy разбiтых, а сваю дружыну цэлай. Толькi адзiн быy забiты з палка Васiлька – Перыбор, сын Сцяпана Родзiвiча. Потым князi пiнскiя паехалi да сябе, а Васiлька паехаy ва Уладзiмiр з перамогай i гонарам вялiкiм, славячы Бога, якi стварыy цуды, якi кiнуy ворагаy да ног князя Васiлькi».
Атмасфера пастаяннага заключэння новых саюзаy i барацьбы «усiх супраць усiх», калi yчорашнi саюзнiк ужо быy ворагам, вельмi добра чытаецца на старонках летапiсу, таму вiхляннi пiнчукоy выглядаюць цалкам лагiчнымi y дадзеных, вельмi напружаных, палiтычных i ваенных абставiнах.
Далей валынскi летапiсец апiсвае забойства першага i апошняга караля Лiтвы Мiндоyга, а затым згадвае i яго сына-спадчыннiка Войшалка.
«Пасля забойства Мiндоyга Войшалк пабаяyся таго ж, i yцёк у Пiнск, i там жыy».
Накладка на Лаyрышаyскае Евангелле.
Найважнейшае паведамленне, якое паказвае ролю Пiнска y ранняй гiсторыi ВКЛ! Але далей iдзе яшчэ больш значны эпiзод! Пасля забойства вялiкага князя Траняты адбываецца наступнае:
«Пачуyшы пра гэта, Войшалк пайшоy з пiнянамi да Навагародка, а адтуль, узяyшы з сабой наваградцаy, пайшоy у Лiтву княжыць. Лiтоyцы прынялi з радасьцю сына свайго гаспадара».
Гэта найважнейшае паведамленне дакладнай крынiцы, якое паказвае, што продкi беларусаy выступалi палiтычнымi актарамi y стварэннi ВКЛ, а не нейкiмi маyклiвымi аб'ектамi заваёвы магутных лiтоyскiх плямёнаy, якiя, дарэчы, у сутыкненнях з галiцка-валынскiмi князямi прадстаyлены летапiсцам не надта паспяховымi.
Пiнчукi i наваградцы падтрымлiваюць лiтоyскага князя ва yсталяваннi ягонай улады на тэрыторыях Лiтвы Мiндоyга, паказваючы, такiм чынам, палiтычную суб'ектнасць продкаy беларусаy падчас фармавання ВКЛ, уносячы пры гэтым адзiн з важных камянёy у падмурак беларускiх правоy на спадчыну Княства.
Вось такi эпiзод, звязаны з гiсторыяй аднаго з найпрыгажэйшых беларускiх гарадоy – Пiнска, прычым важны y кантэксце гiсторыi yсяго беларускага народа.
Фрагмент 8. Да пытання сталiчнасцi Навагародка: аналiз артыкула Т. Банараyскаса
У гэтай нататцы аyтар паспрабуе разгледзець артыкул вядомага лiтоyскага гiсторыка Томаса Баранаyскаса пад назвай «Навагрудак у XIII стагоддзi: гiсторыя i мiф».











