На нашем сайте вы можете читать онлайн «Па той бок». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Фантастика, Героическая фантастика. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Па той бок

Дата выхода
27 мая 2021
Краткое содержание книги Па той бок, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Па той бок. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Дмитрий Максимович Акулич) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
3017 год. Касмічны карабель пацярпеў крушэнне, падае дзесьці ў джунглях. У жывых застаецца толькі пілот, Арцём Краўчанка. Яму трэба будзе аднавіць у памяці абставіны і прычыны катастрофы, здацца або прадоўжыць свой нялёгкі шлях, поўны небяспек і неверагодных прыгод. Ці вернецца памяць да героя? Ці адважыцца ён вярнуць сваё мінулае жыццё і дабрацца да адказаў, улічваючы, што лёс усяго чалавецтва падвяргаецца рызыцы...
Па той бок читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Па той бок без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Ф-11 выйшаy з памяшкання i стаy нетаропка падымацца па лесвiцы, стукаy сваiмi металiчнымi ступнямi. А я павярнуyся да самотнага старога. Паглядзеy на яго сумныя вочы, яны былi крыху апушчаны yнiз.
– Усё не дарма, yсё не дарма… – цiха, хрыплым голасам паyтараy стары. – Усё не дарма…
Я апусцiyся да яго, прысеy насупраць. Стваралася такое адчуванне, што стары не заyважае мяне. Хоць вось ён я, перад iм.
– Ты мяне чуеш? Эй? Я тут! – пажылы працягваy сядзець, апусцiyшы нос. – Як цябе завуць? – пацiкавiyся я.
– …усё не дарма… – ён зноy паyтарыy гэтыя словы, зараз жа злёгку заварушыyшыся, нiбы маятнiк, хiстаyся yперад?назад.
– Арцём. Маё iмя Арцём. – я цiха прашаптаy гэта, хутчэй больш сабе, чым яму.
– …усё не дарма…усё не дарма… – не змаyкаy стары.
– Як ты сюды трапiy? Колькi ты тут жывеш? Што за нянавiсць да СКР? – я, адзiн за адным, задаваy яму пытаннi, спадзеючыся, што хоць на нейкае з iх ён адкажа.
Пачуyшы абрэвiятуру з маiх вуснаy, стары змоyк. Ён падняy вочы i з нянавiсцю паглядзеy на мяне.
– Справядлiвасць прыйдзе! СКР памрэ, памраце вы yсе! Усё не дарма. – рэзка i гучна крыкнуy стары. – Справядлiвасць прыйдзе! Смерць прыйдзе за кожным з вас!
Я адразу зрабiy два крокi назад, моцна сцiснуy зброю. Гэты чалавек працягваy палохаць мяне сваiм поглядам. Яго выраз твару быy раз'юшаным. Голас, з якiм ён крычаy, трашчаy, шыпеy ад злосцi.
– Справядлiвасць прыйдзе! Вы yсе памрэце! – крычаy стары, яго слiна вылятала з рота, чаплялася за бараду.
Мала таго, што мяне палохаy стары, дык яшчэ я не пачуy, як робат вярнуyся i наблiзiyся да мяне.
– Буры няма. – сказаy робат за маiм плячом.
Я тузануyся, i, нiбы конiк, адскочыy ад яго. Уся мая мужнасць i сiлы iмгненна знiклi. Усё з-за старога-псiха, якi балюча бiy сваiмi фразамi па маiм слабым характары, па страхах у маёй галаве.
Нечакана, у ва мне штосьцi пстрыкнула, мяне ахапiла злосць.
– Ну што, Ф-11, збiраемся i праз дзесяць хвiлiн выходзiм?! – сказаy я.
– Я рэкамендую застацца тут на ноч. Праз пару гадзiн пачне цямнець. Нам лепш выходзiць заyтра, ранняй ранiцай. Наперадзе яшчэ доyгi шлях па пустынi.
– Мммм… – незадаволена прамовiy я.











