На нашем сайте вы можете читать онлайн «Чароўная скарбніца». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Чароўная скарбніца

Автор
Дата выхода
23 мая 2024
Краткое содержание книги Чароўная скарбніца, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Чароўная скарбніца. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Людмила Рублевская) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Описание книги
Новая кніга з серыі «Сучасная беларуская літаратура» ўключае творы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Генадзя Аўласенкі і Людмілы Рублеўскай. Пісьменнікі добра ведаюць дзіцячую псіхалогію, умеюць размаўляць з чытачом на мове дзяцінства і робяць гэта без лішняй дыдактыкі і гучных павучанняў.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Чароўная скарбніца читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Чароўная скарбніца без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
– Як сабе хочаш, Вухут, але я з такiмi сваякамi нiчога агульнага мець не хацела б! – Сiнька абтрасала з сябе пер’е i салому.
– Яны толькi абаранялi сваё жытло ад невядомых iстот, – выказаy меркаванне Вухуцiк. – Але мне здаецца, што гэтыя птушкi сапраyды не мае родзiчы.
– Анiякага падабенства! – падтрымала Мiнола.
– Толькi куры яйкi адкладваюць? – удакладнiy Рудаш.
– Ды не, усiм птушкам гэта yласцiва, – адказала Улада.
– Пакажы яшчэ якiх-небудзь, калi ласка! – папрасiy Вухуцiк.
– Мы y куратнiк больш не палезем! – абвясцiлi Сiнька i Зялёнка.
– Гэта i не патрабуецца, паназiраем здаля, – супакоiла Улада.
Яны зноy вярнулiся y сад, дзе на старой яблынi была шпакоyня. Гаспадыня паказала на маленькi домiк, прыхаваны галiнамi дрэва. Павольна гушкаючыся на арэлях-канапе, дзецi назiралi, як нястомныя маленькiя птушачкi раз за разам вылятаюць па корм для птушанят, вяртаюцца, каб падсiлкаваць малых i зноy выпраyляюцца здабываць ежу.
– Гэтыя прыгожа цвыркаюць! – заyважыла Мiнола.
– Каб вы пачулi пошчак салаyя – заслухалiся б! – сказала Улада.
– Са спевамi y мяне не вельмi, – усмiхнуyся Вухуцiк. – І з палётамi таксама – вунь як птушкi проста лятаюць. Я дакладна не з iх роду. У мяне лепш плаваць атрымлiваецца.
– Плаваць? Канешне! Як я сама пра гэта не падумала?! – спахапiлася Улада. – Ёсць птушкi, якiя жывуць на вадзе, гнёзды там будуюць, ныраюць выдатна i не спяваюць. Нават насы y iх выцягнутыя!
– Вось! Адчуваю, гэта мае родзiчы! – узрадаваyся Вухуцiк.
Улада вырашыла завесцi сябра на балота, якое было непадалёк ад яе дома. Зразумела, што астатняй кампанii iншапланетных гасцей таксама захацелася пабываць там. Толькi як непрыкметна правесцi па вулiцы хаyрус вухуцян? Дзяyчынка дастала свой модны льняны заплечнiк, расшыты валошкамi. Верх яго проста сцягваyся матузкамi, шлейкi зручна трымалiся на плячах, у бакавыя кiшэнi можна было пакласцi нейкую карысную драбязу. Вось гэты заплечнiк i вырашыла Улада выкарыстаць як пераноску для iншапланетнiкаy.
– Калi ласка, размяшчайцеся! – запрасiла гаспадыня, адкрыyшы шырокi «yваход». – Я вас панясу!
Сiнька з Зялёнкай першыя скочылi yнутр, за iмi палезла Мiнола, потым – хлопчыкi.
– Цесна! Шчыльна! – незадаволена буркалi двое, вядома хто, з кампанii.
– Затое бяспечна! – сказала Улада, накiдваючы шлейкi на плечы.
Вухуцяне на Зямлi мелi невялiкi рост i важылi як мяккiя цацкi, таму дзяyчынцы было няцяжка iх несцi.






