На нашем сайте вы можете читать онлайн «Нелюбімыя гінуць». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Нелюбімыя гінуць

Автор
Дата выхода
05 мая 2021
Краткое содержание книги Нелюбімыя гінуць, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Нелюбімыя гінуць. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Виктор Правдин) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Чарговая кніга беларускага пісьменніка Віктара Праўдзіна — першая частка рамана «Нелюбімыя гінуць» — «Выпрабаванне». Гэта няпростыя гісторыі трох жанчын. Зусім розных, але іх аб’ядноўвае нялёгкі лёс і выпрабаванні. Глыбокая псіхалогія, паглыбленне ў абставіны, нечаканыя павароты розных сюжэтных ліній. Кніга з’яўляецца мастацкім творам. Усе аналогіі з рэчаіснымі асобамі ці падзеямі выпадковыя.
Нелюбімыя гінуць читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Нелюбімыя гінуць без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Ашот у апраyданне хацеy нешта сказаць, але жанчына рашучым жэстам рукi перапынiла:
– Не трэба тлумачэнняy, Люба Анiкейчык – на выхад!
– Бывай, сяброyка, – абыякава прабурчэла за Любiнай спiнай Ірына i, шчыльней захутваючыся y плашчоyку, санлiва дадала: – Добра, што гэты славуты нямецкi парадак для мяне пачнецца толькi заyтра…
Люба на развiтанне моyчкi пацiснула Кацярыне руку, ускiнула на плячо дарожную сумку, падхапiла старэнькi чамадан.
Накрапваy невялiкi дожджык, i першае, пра што падумала Люба, ступiyшы на зямлю, гэта быy парасон, якi наyмысна не yзяла з сабой з-за зламанай спiцы i зацыраванай у двух месцах матэрыi.
Насупленая i непрыступна халодная фрау Эльза была y машыне. Яна дачакалася, калi Люба yладкавалася на заднiм сядзеннi, i толькi пасля гэтага, прачынiyшы шкло, падала Ашоту аркуш паперы.
– Вазьмi распiску аб выкананнi абавязацельстваy, а памер штрафу гаспадар перадасць па факсе.
Сказаyшы гэта, эканомка завяла рухавiк i, рэзка развярнуyшы машыну, ажно завiскаталi колы, на вялiкай хуткасцi рванула з невядомага Любе скрыжавання, толькi мiльганула перад вачыма агромнiстая шыльда-yказальнiк: «Берлiн – 40».
2
Высока y недаступных гарах, там, дзе раздольнае неразгаданае неба yпала на мёртвыя, пабеленыя снегам каменныя глыбы i, быццам узяyшы iх у палон, ахутала аблокамi, кружыy стары адзiнокi арол. Ён бачыy на вымачанай дажджамi, прапахлай смалой i кветкамi зямлi кожны каменьчык, кожную сцяблiнку i кусцiк, з-за якiх у любы момант мог выкулiцца заяц цi выскачыць з норкi палахлiвы сурок, i нiяк не мог зразумець, чаму сёння паляну запаланiлi людзi y чорнай апратцы.
Айшэ блiжэй за yсiх стаяла да магiлы, i ёй здавалася, што з кожным узмахам рыдлёyкi засыпаюць i яе. У нейкi момант пачало знiкаць адчуванне ног, зрабiлiся халоднымi, як у мерцвяка, рукi, здранцвела спiна, запаволiлася дыханне. Нечакана Айшэ yбачыла сябе, Лолу, Мусу, Рэната i iншых зводдаль, быццам i не стаяла побач са свякроyю. Свежавыкапаная, вiльготная пасля дажджу зямля курэла парай.











