На нашем сайте вы можете читать онлайн «Нелюбімыя гінуць». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Нелюбімыя гінуць

Автор
Дата выхода
05 мая 2021
Краткое содержание книги Нелюбімыя гінуць, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Нелюбімыя гінуць. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Виктор Правдин) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Чарговая кніга беларускага пісьменніка Віктара Праўдзіна — першая частка рамана «Нелюбімыя гінуць» — «Выпрабаванне». Гэта няпростыя гісторыі трох жанчын. Зусім розных, але іх аб’ядноўвае нялёгкі лёс і выпрабаванні. Глыбокая псіхалогія, паглыбленне ў абставіны, нечаканыя павароты розных сюжэтных ліній. Кніга з’яўляецца мастацкім творам. Усе аналогіі з рэчаіснымі асобамі ці падзеямі выпадковыя.
Нелюбімыя гінуць читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Нелюбімыя гінуць без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
– Дзяyчаткi, нас рабуюць, за yсё заплачана, – раз’ятрана, п’яна затупала нагамi Ірына. – А пра пуза не хвалюйся, няхай яно хоць трэсне, але маё – аддай. Я за справядлiвасць… Немец i той, перш чым зацягнуць у ложак, шнапсам цi хоць бы пiвам, але пачастуе…
– Ірка, не баламуць i не пужай дзяyчат немчурой, – падаy голас шафёр. – Ты адна y нас вандроyнiца, астатнiя едуць капейчыну зарабляць.
– Ха, вандроyнiца? – iстэрычна засмяялася дзяyчына. – Скажы лепш – валацужнiца… І невядома, хто з нас больш «бабак» заробiць… Я не толькi iх маю на yвазе, – дзяyчына падхапiлася на ногi i, тэатральна раскiнуyшы рукi, крыкнула: – Я больш зараблю i за цябе, i за Ашота… Ды што казаць, я больш зараблю за yсiх вас разам узятых.
Гэтая размова, i асаблiва шматзначны, бессаромна-iстэрычны Ірынiн смех, непрыемным халадком закралася y Любiну душу. Адразу yзгадалася рослая, як не пад два метры, касцiстая, мужчынападобная начальнiца аддзела кадраy трамвайнага дэпо, якая, аддаючы працоyную кнiжку, брыдка скрывiлася i скрозь зубы працадзiла: «Усiм вядома, чаго нашы дзяyчаты туды едуць, але нiколi не думала, што i ты – блуднiца».
Люба скоса зiрнула на суседку, якая ноччу, калi ад’язджалi з Мiнска, назвалася Кацярынай, i, сустрэyшыся з ёй позiркам, паспрабавала yсмiхнуцца. Гэткая ж вымучаная, палахлiвая yсмешка кранула i Кацярынiны вусны.
– Мне прапанавалi месца рэпетытаркi музыкi для васьмiгадовага хлопчыка, – нясмелым стомленым голасам сказала дзяyчына, – з веданнем рускай мовы.
– А y мяне кантракт пакаёyкi y доме, дзе жыве калека… Ён паралiзаваны, ногi не ходзяць.
– Хоць бы гэтая «Чарадзейка» не падвяла, – цяжка yздыхнула Кацярына.
– Фiрма надзейная, – упэyнена сказала Люба. – Муж маёй лепшай сяброyкi там за галоyнага.
– Запрашаю yсiх да нашага стала-чамадана, а y каго рукi караткаватыя, лiчыце мяне афiцыянтам: усё, што пажадаеце, паднясу, – уладна абвясцiy Ашот. – Як кажуць, служба службай, а абед па распарадку.
– Баюся я гэтага Ашота, цi не бандыт? – паспешлiва прашаптала Кацярына. – Падазрона маyчыць, iмя не нашае, хоць i прамаyляе без акцэнту.
– Ён – армянiн i нiякi не бандыт, – прыхiльна yсмiхнулася Люба, – сяброyка пра яго добра казала, i y «Чарадзейцы»
Ашот – не апошнi чалавек.
– Афiцыянт, – зноy падхапiлася на ногi Ірына, – апахмялi даму шампанскiм… І бутэрброд хачу з чым-небудзь салёненькiм.
Ашот як i не чуy, але шампанскае з сумкi выцягнуy.











