На нашем сайте вы можете читать онлайн «Парыж, Эйфелева вежа і…». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Детективы, Современные детективы. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Парыж, Эйфелева вежа і…

Автор
Дата выхода
16 июня 2023
Краткое содержание книги Парыж, Эйфелева вежа і…, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Парыж, Эйфелева вежа і…. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Виктор Правдин) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Раман вядомага беларускага пісьменніка Віктара Праўдзіна з прываблівай назвай “Парыж, Эйфелева вежа і…” – пра наш супярэчлівы час. Лёс звычайнага чалавека, які жыве ў ХХІ стагоддзі, займаецца бізнесам, пададзены аўтарам у захапляльнай форме. А пачынаецца твор банальнай гісторыяй. Галоўны герой Алесь Гурскі вяртаецца з камандзіроўкі, жонка Люся ў гэты час яго не чакае… Напоўніцу разгортваецца жыццё і селяніна, і бізнесмена, і прадпраймальнікаў: ад галоўных рэдактароў газет і старшыні СПК, ад пастуха, пастушкі і трактарыстаў да чыноўнікаў з дэпутацкім мандатам. Развагі пра чалавечыя адносіны, дзе ёсць каханне і здрада, пра апантаную працу сапраўдных хлебаробаў, пра тых, хто без “украсці і выпіць” жыць не можа, а таксама пра дагэтуль не знішчаных “браткоў”. Кропка аповеду ставіцца… у Парыжы! Адрасавана нашаму сучасніку з пажаданнем добрага настрою.
Парыж, Эйфелева вежа і… читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Парыж, Эйфелева вежа і… без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Побач з яго «мерседэсам» прыпынiлася «аyдзi», апусцiлася шкло, i вадзiцель нешта закрычаy, пакруцiy пальцам ля скронi. У Гурскага з вачэй быццам заслона yпала. Ён, нечакана для сябе, убачыy, што едзе пасярэдзiне дарогi, па двайной раздзяляльнай паласе i паспешлiва yключыy аварыйны сiгнал, вырулiy на yзбочыну i спынiyся. Разумеy, што, каб супакоiцца, трэба адпачыць, трэба з’ехаць з задымленай аyтастрады i знайсцi цiхi куточак. Пажадана y лесе цi на беразе ракi, яшчэ лепш каля возера, каб нейкi час пабыць на прыродзе.
Жывёлы выбiралiся на асфальт з кустоy арэшнiку, i здавалася, няма iм канца. Праз некалi мiнут чырвоны «мерседэс» ператварыyся y попельны. Некаторыя каровы спраyлялi патрэбу i хвастамi, быццам веерамi, размазвалi па машыне пырскi i iншае… Хтосьцi цёрся бокам аб крыло, больш цiкаyныя лiзалi фары, шкло… Рабая жывёлiна часала бок аб люстэрка, пакуль не зламала яго.
Нечакана перад машынай, як укапаная, стала вялiзная бурая з адным надламаным рогам. Гурскi засiгналiy, але карову гэта не напалохала, наадварот, у яе вачах блiснуy дзiкi агонь. Бурая насупiлася, злосна мыкнула, ажно пена пырснула з ляпы, лёгка прыyзнялася i y наступнае iмгненне пярэднiя капыты yперлiся y капот.
Гурскi разгубiyся, скамянелымi вачамi глядзеy на жывёлу i не ведаy, што рабiць. А бурая раyла, таyклася капытамi па машыне i чамусьцi спрабавала дацягнуцца мордай да лабавога шкла, па yсiм, бачыла свой адбiтак. Нечакана шкло гучна трэснула, як стрэлiла, карова спуджана адхiснулася i yжо мелася злезцi на зямлю, як другая бурая з уздыбленым хвастом скокнула на яе ззаду, i цяпер ужо дзве каровы трэслi машыну, быццам недаспелы яблык на дрэве.
Алесь yспомнiy пра газавы пiсталет, якi трымаy дзеля аховы y бардачку. Рука адразу намацала халодную рукаятку… Ён рашуча апусцiy бакавое шкло, наставiy рулю на крыyдзiцеляy, але выстралiць не паспеy. У гэты момант тоyсты бiзун са свiстам упiyся y спiны кароy, i праз мiнуту парадак на дарозе быy адноyлены.











