На нашем сайте вы можете читать онлайн «Танцавальны марафон». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Детективы, Зарубежные детективы. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Танцавальны марафон

Автор
Дата выхода
31 мая 2022
Краткое содержание книги Танцавальны марафон, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Танцавальны марафон. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Виктор Правдин) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Падзеі рамана пачынаюцца з навагодняга балю-маскараду 1910 года ў палацы генерал-губернатара г. Мінска. Малады афіцэр ваенна-марскога флоту граф Сяргей Аляксандраў тайна ад бацькоў пакідае баль і сустракаецца з каханай. Маладыя спяшаюцца ў царкву, пасля вянчання вяртаюцца на баль і абвяшчаюць аб шлюбе. Для бацькоў Аляксандрава гэта стрэс, для астатніх – навагодні жарт… Аўтар праводзіць сваіх герояў праз падзеі рэвалюцыі 1917 года, ганенні ў 30-я гады, “пражскую вясну” 1968 года, развал Савецкага Саюза і, нарэшце, нашы дні.
Танцавальны марафон читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Танцавальны марафон без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Капiтана лiчылi дзiваком, бо менавiта напускная абыякавасць i адчужанасць рабiлi яму дрэнную паслугу. Лукiна часта, раз у год, вылучалi на вышэйшыя пасады, але справа на паyшляху тармазiлася, далей гутаркi з кiраyнiком, ад якога залежала прызначэнне, нiколi не заходзiла. Чалавека, якi yпершыню бачыy капiтана, не пераконвала асабiстая справа Лукiна, не верылася y праyдзiвасць падзяк i прэмiй, узнiкалi сумненнi кшталту «Цягне хтосьцi!» Яму адмаyлялi y кiраyнiчых пасадах нават тыя, хто добра ведаy капiтана. Тут перамагала звычайная жыццёвая логiка: сустракаюць па апратцы… А якое yражанне аб сабе мог скласцi нягеглы, праставаты Лукiн? Ён прахадзiy капiтанам да сарака гадоy i большага не дабiваyся, гэта задавальняла следчага.
Атрымаyшы загад прызначыць экспертызу вады, якой Казакова мыла акно, i знайсцi яе хiмiчны састаy на адзеннi i целе нябожчыцы, Лукiн здзiyлена лыпнуy вачыма i, працягваючы свiдраваць нейкую кропку над галавой Кудзiна, раyнадушна заyважыy:
– Няшчасны выпадак даказаны.
– А я сумняваюся! – нечакана yзарваyся Кудзiн.
Маёр цанiy Лукiна i заyсёды трымаyся з iм падкрэслена афiцыйна, але сённяшнi выгляд падначаленага i асаблiва тое, што капiтан з паyслова зразумеy, куды хiлiць Кудзiн, выбiлi з каляiны. Маёр не мог спакойна глядзець на запэцканыя сiнiм чарнiлам пальцы, на нязграбную, нейкую несiметрычную паставу з вялiкай галавой i тонкай шыяй.
Лукiн i брывом не павёy, нi адзiн мускул не здрыгануyся на чыста паголеным твары. Ён нязграбна кульнуyся з нагi на нагу i нечакана перамянiyся, ад знешняй абыякавасцi не засталося i следу.
– Бачыy падпалкоyнiка Мiкулiча… – вiрлаватыя вочы свiдравалi Кудзiна. – Ён заходзiy толькi да вас!.. Нешта змянiлася y справе Казаковай, чаго не ведаю я?
«Можа, пераказаць размову? – завагаyся Кудзiн. – У Лукiна хватка мёртвая, як у бульдога, зачэпiцца – дакапаецца».
– Ну?! – нецярплiва выдыхнуy капiтан, ягоныя вочы азартна блiшчэлi.
«Зараз пусцiць слюнi – i чым не бульдог?» – мiжволi падумалася Кудзiну, i ад гэткага параyнання стала лягчэй.
– У справе Казаковай нiчога не змянiлася, – цвёрда адказаy Кудзiн.
Маёр прыняy рашэнне i не будзе спакушаць лёс, не кiнецца з дакладам да Белага, але на yсялякi выпадак зробiць пэyныя захады.











