На нашем сайте вы можете читать онлайн «Танцавальны марафон». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Детективы, Зарубежные детективы. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Танцавальны марафон

Автор
Дата выхода
31 мая 2022
Краткое содержание книги Танцавальны марафон, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Танцавальны марафон. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Виктор Правдин) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Падзеі рамана пачынаюцца з навагодняга балю-маскараду 1910 года ў палацы генерал-губернатара г. Мінска. Малады афіцэр ваенна-марскога флоту граф Сяргей Аляксандраў тайна ад бацькоў пакідае баль і сустракаецца з каханай. Маладыя спяшаюцца ў царкву, пасля вянчання вяртаюцца на баль і абвяшчаюць аб шлюбе. Для бацькоў Аляксандрава гэта стрэс, для астатніх – навагодні жарт… Аўтар праводзіць сваіх герояў праз падзеі рэвалюцыі 1917 года, ганенні ў 30-я гады, “пражскую вясну” 1968 года, развал Савецкага Саюза і, нарэшце, нашы дні.
Танцавальны марафон читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Танцавальны марафон без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
– Вiктар Пятровiч жыy, не ведаючы цябе, i будзе жыць далей, а вось ты…
Трухан быццам пракаyтнуy свой сутаргаваты смех, насцярожыyся. Каго-каго, а мацi ён ведаy, i калi яна так сказала, значыць, i сапраyды бацька – не просты чалавек. Трухан любiy мацi, ведаy, што яна цяжка хварэе, i, канечне, нi y чым не мог ёй адмовiць, тым больш, што клапацiлася яна y першую чаргу аб iм.
– Ён багаты? – зляцела з языка Трухана.
Мацi з дакорам паглядзела сыну y вочы:
– У цябе толькi грошы y галаве.
– Добра, канечне, каб яны былi y кiшэнях цi яшчэ лепш – у швейцарскiм банку, – выскалiy няроyныя жоyтыя зубы Трухан.
Яны сустрэлiся так, быццам бачылiся толькi yчора.
– Я прыехала i прывезла Вiктара, твайго сына, – не вiтаючыся, ультыматыyна заявiла Ванда Мiкалаеyна, як толькi Аляксандраy адчынiy дзверы.
Вiктар Пятровiч разгублена залыпаy вачыма, адступiy некалькi крокаy у прыцемнены калiдор.
– Ванда?! – вырваyся з ягоных грудзей прыглушаны стогн.
– Абыдземся без сантыментаy, – рэзкавата, але yсё ж з хваляваннем прамовiла Ванда Мiкалаеyна i адразу yпiхнула y калiдор сына.
Потым увайшла сама, цiха, бясшумна зачынiла дзверы, пашарыла рукой па сцяне, шчоyкнула выключальнiкам. Знiякавелы Вiктар Пятровiч, апрануты y спартыyны гарнiтур i тапачкi на босую нагу, выглядаy зусiм па-хатняму, нiчым не нагадваy таго грознага i непрыступнага Аляксандрава.
– Паклiч жонку, няхай паслухае, пра што гаварыць буду, – загадала Ванда Мiкалаеyна.
Яна рыхтавалася да сустрэчы, у думках рэпетыравала кожнае слова, баялася, што нехта перахопiць iнiцыятыву, i, канечне, гэтым «нехта» магла быць толькi жонка Аляксандрава.
Вiктар Пятровiч, не адводзячы вачэй ад Трухана, вяла yсмiхнуyся:
– Адзiн я…
– Дзе ж яна? У краме, на дачы? – наступала Ванда Мiкалаеyна.
Вiктар Пятровiч цяжка yздыхнуy, ногi не трымалi, i ён паволi асунуyся на скураны зэдлiк, што карычневай шапкай, як грыб на тоyстай ножцы, высiyся каля трумо.
– Халасты я… – сказаy Аляксандраy, – i нiколi жанаты не быy.
Мацi з сынам перазiрнулiся. Вочы Ванды Мiкалаеyны пацяплелi, хваравiты твар прасвятлеy. Трухан перасмыкнуy плячыма, маyляy, рабi што хочаш, мяне твае справы не цiкавяць.
– Зрэшты, цяпер гэта не мае значэння, – хутка пазбавiyшыся ад хвiлiннай замiнкi, кiнула Ванда Мiкалаеyна i з высока yзнятай галавой прашпацыравала y прачыненыя дзверы залы.











