На нашем сайте вы можете читать онлайн «Вяртанне з апраметнай». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Детективы, Зарубежные детективы. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Вяртанне з апраметнай

Автор
Дата выхода
31 мая 2022
Краткое содержание книги Вяртанне з апраметнай, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Вяртанне з апраметнай. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Виктор Правдин) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Жыццё прымушае галоўнага героя рамана Андрэя Бусла прайсці “сем колаў пекла”: яму лёсіць трапіць на ўласнае пахаванне, даводзіцца разблытваць пакручастыя інтрыгі, дзе спляліся каханне і палітыка, сяброўства і грошы, мінулае, сучаснае і будучае. Урэшце, разгадкі беларускіх таямніц ён знаходзіць… за акіянам.
Вяртанне з апраметнай читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Вяртанне з апраметнай без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
– I кiнь курыць, трываць не магу цыгарэтнага дыму.
– Затое я магу, – здзеклiва yсмiхнулася Ядзя; цяпер быy той момант, калi яна магла хоць нечым адпомсцiць. – Я думаю не толькi пра работу, але i колькi яна будзе табе каштаваць.
Ядзя чакала, што Калеснiк абурыцца, пачуyшы пра грошы, але выйшла наадварот: ён задаволена пацёр рукi, вочы засвяцiлiся хцiвымi агеньчыкамi.
– За што я цябе люблю, дык за практычнасць, – шчыра засмяяyся Калеснiк. – Работа так сабе, дробязь, аднаго казла трэба прыручыць, а плата… – ён iмгненна замаyчаy i yжо сур’ёзна, быццам да нечага прыцэньваючыся, дадаy: – Калi пашэнцiць, будзем мець столькi, колькi i не снiлася…
– Значыць, ты – многа, я – мала.
– Прыручыць – значыць пераспаць, – жорстка адказаy Калеснiк.
Гэтага Ядзя не чакала. Яна збялелымi вуснамi ледзь прашаптала:
– Калi сам карыстаешся, то не думай, што можаш рабiць з мяне падсцiлку!
– Успомнi студэнцкiя гады, – не зважаючы на палюбоyнiцу, гаварыy далей Калеснiк. – Чым займалася, як зарабляла на жыццё?
– Гэта ты на мне зарабляy, – бездапаможна апусцiлася на пасцель Ядзя, цыгарэта выслiзнула з пальцаy на падлогу, дзе быy дыван.
– Правiльна! Я вiнаваты! – злосна, трацячы над сабой кантроль, ускрыкнуy Калеснiк. – Аказваецца, гэта я спёр грошы y спячага, гэта мне хацелася купацца y золаце, малочных рэках…
– Хопiць! – Ядзя абхапiла галаву рукамi. – Хопiць!
– Не… Ты yсё ж паслухай, бо сядзець давялося мне, а цяпер сiтуацыя змянiлася.
Ядзя не адказала, яна моyчкi yзнялася, пайшла на кухню, налiла y шклянку каньяку, выпiла. Праз хвiлiну следам прысунуyся Калеснiк i, не гледзячы на палюбоyнiцу, кiнуy на стол канверт:
– Тут адрас, ключ ад кватэры i аванс.
– Даляры? – раптам праявiла цiкаyнасць Ядзя; каньяк хутка i мякка закружыy галаву, i прапанова Калеснiка yжо не здавалася брыдкай i абсурднай.
– Яны.
Калi за Калеснiкам зачынiлiся дзверы, Ядзя пералiчыла грошы, пайшла y залу, адчынiла секцыю, дастала бялiзну i намацала патаемны замок у схованцы. Адамкнула, выцягнула важкую скарбонку, беражлiва паклала грошы, потым склала yсё, як было, i вярнулася y спальню.











