На нашем сайте вы можете читать онлайн «Трыкутнiк караля». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Современная проза, Современная русская литература. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Трыкутнiк караля

Автор
Дата выхода
23 июня 2021
Краткое содержание книги Трыкутнiк караля, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Трыкутнiк караля. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Яўген Аснарэўскі) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Гарадзенскі гісторык Мечыслаў нечакана знаходзіць каштоўны прадмет — сярэбраную капсулу з часоў Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Падчас свайго палону ў Гароднi кароль схаваў артэфакт, змясціўшы туды пасланне. Запіска ўтрымлівае загадку, разгадаць якую, разам са сваімі сябрамі Вікай і Уладзімірам, спрабуе Мечыслаў. Iм удаецца высветліць, што манарх быў чальцом арганізацыі масонаў, але ў гэты час у расследаванне пачынаюць умешвацца незнаёмцы… Кніга заснавана на рэальных гістарычных фактах.
Трыкутнiк караля читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Трыкутнiк караля без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Вярнуцца y салон, завесцi матор, уключыць музыку: усё гэта стала справай адной хвiлiны. І вось ужо зялёны аyтамабiльчык зноy на шляху.
«У старажытнасцi варажбiты выкарыстоyвалi жывёл для прадказанняy, цiкава, што б на iх варажбiтскi погляд азначаy бы yдар дзiком у стары корч» – думаy Уладзiмiр.
Ад гэтых думак ён развесялiyся яшчэ больш i y выдатным настроi заехаy на вулiцы Гродна.
Шэрая смуга туману пакрывала старадаyнi горад. Зiма, пазбаyленая пакладаy снегу i моцнага холаду, панавала y iм. Адны людзi былi апранутыя y зiмовыя курткi, iншыя – ледзь не y летнiя yборы.
Хлопец i дзяyчына стаялi y скверы Фары Вiтаyта. У тры гадзiны дня, яны yбачылi, як з боку вулiцы Замкавай у сквер увайшоy цёмнавалосы чалавек з невялiкай барадой, апрануты y армейскага пакрою палiто. Ён прыпаркаваyся непадалёк i цяпер iшоy паспешлiвым крокам да помнiка, ля якога павольна хадзiла маладая пара.
– Уладзiмiр. Рады пазнаёмiцца.
– Вiка, – адказала дзяyчына, – вельмi прыемна.
– Мечыслаy, – сказаy яе таварыш.
Знаёмства y рэальным свеце людзей ведаючых адно аднаго толькi праз iнэт – можа быць вельмi цiкавым, як i пачатак iнэтавай перапiскi людзей, якiя ведалi адно аднаго толькi y жыццi.
Праз трыццаць хвiлiн усе трое сядзелi з ноyтбукам у адным з гарадскiх кафэ.
– Пакуль я ехаy да вас мяне ледзь не пратаранiy дзiк. Гэта быy самы yражальны кантакт з прыродай у маiм жыццi.
Вiка i Мечык адначасова змянiлi выраз твараy.
– А y мяне… – выпалiлi яны адначасова.
Мечык усмiхнуyся i памаyчаy, даючы зразумець Вiцы, што яна можа працягваць.
– А y мяне, – працягнула Вiка, – таксама быy, так бы мовiць, кантакт пакуль я сюды iшла. Матылёк, i, па-мойму, гэта рэдкi матылёк – вачнiца.
Апошнiя словы дзяyчына сказала трохi саромячыся сваiх вялiкiх ведаy аб матылях.
– У мяне была кнiжка, ну… аб матылях, – патлумачыла яна, збянтэжыyшыся яшчэ больш.
Мечыслаy усмiхнуyся i бразнуy лыжкай аб кубак з капучына. Яму таксама было што расказаць, i ён адсунуy сваю каву трошкi далей.











