На нашем сайте вы можете читать онлайн «Трыкутнiк караля». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Современная проза, Современная русская литература. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Трыкутнiк караля

Автор
Дата выхода
23 июня 2021
Краткое содержание книги Трыкутнiк караля, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Трыкутнiк караля. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Яўген Аснарэўскі) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Гарадзенскі гісторык Мечыслаў нечакана знаходзіць каштоўны прадмет — сярэбраную капсулу з часоў Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Падчас свайго палону ў Гароднi кароль схаваў артэфакт, змясціўшы туды пасланне. Запіска ўтрымлівае загадку, разгадаць якую, разам са сваімі сябрамі Вікай і Уладзімірам, спрабуе Мечыслаў. Iм удаецца высветліць, што манарх быў чальцом арганізацыі масонаў, але ў гэты час у расследаванне пачынаюць умешвацца незнаёмцы… Кніга заснавана на рэальных гістарычных фактах.
Трыкутнiк караля читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Трыкутнiк караля без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Мечык даy прытулак свайму мiнскаму калегу, i яны yжо паспелi з ранiцы пазаймацца унiкальнымi артэфактамi, якiя да гэтага былi знаёмыя Уладзiмiру толькi па фота i апiсанням сяброy. Уладзiмiр змог сам патрымаць у руках сярэбраную капсулу – добра вычышчаную i блiскучую.
Жонка Мечыка yвайшла на кухню, дзе размясцiлiся гiсторыкi.
– Смачна есцi, – сказала яна.
– Дзякуй! – хорам адказалi Мечык i Уладзiмiр.
– Вельмi смачна. Вы выдатна гатуеце, – зрабiy Уладзiмiр камплiмент гаспадынi дома, якая была апранута y хатнi спартыyны гарнiтурчык i якраз збiрала валасы y пучок на патылiцы.
– Вельмi прыемна, – сказала маладая гаспадыня i yсмiхнулася.
У гэты час у кухню yбег маленькi сын Мечыслава. Ён кiнуyся да бацькi i паспрабаваy схапiць яго за гарлавiну швэдры.
– Я ж ем, ты ж бачыш, – сказаy Мечыслаy i, усмiхнуyшыся, падняy сына i пасадзiy яго да сябе на каленi.
У гэты час у пакоi на гарышчы, дзе Уладзiмiр i Мечыслаy пакiнулi свае тэлефоны побач з артэфактамi Панятоyскага, чуyся званок.
Вiка пачакала яшчэ трохi i, так i не пачуyшы прывiтання Мечыка y трубцы, апусцiла тэлефон на каленi.
– Не падымае, – задуменна сказала дзяyчына, – Трэба будзе набраць пазней.
Яна yстала i пачала збiрацца на сустрэчу з Лiтвакасам.
У гэты час Мечык i Уладзiмiр скончылi абед i вярнулiся да сваёй працы.
– Захаванасць дзiвосная, – сказаy Уладзiмiр, яшчэ раз беручы сярэбраную капсулу y рукi.
– А гэтая скрыначка з чырвонага дрэва, – вымавiy Мечыслаy, – проста ладная штучка. Нават складана сказаць, што тут радуе больш.
– Залаты герб Панятоyскiх, – адказаy гiсторык.
– Ну дык! – усклiкнуy Мечык.
– Але пергамент… Ведаеш, нават калi б на iм нiчога не было напiсана, я б усё роyна лiчыy, што ён выдатны, – вымавiy мiнчанiн.
Мечыслаy усмiхнуyся i кiyнуy галавой. Уладзiмiр працягваy трымаць у руках сярэбраную капсулу.
– Ты вельмi добра яе ачысцiy. Яна прама ва yсiм бляску.
– Звярнi yвагу на гэтую ручку y выглядзе галавы вала, – параiy гарадзенец.
– Яна такая прыемная навобмацак… мне нават больш падабаецца яе мацаць, чым на яе глядзець, – злёгку yсмiхнуyшыся, спакойным голасам сказаy госць.
Мечык падышоy да стала, дзе ляжаy ягоны тэлефон i, узяyшы яго y рукi, усклiкнуy:
– Тэлефанавала Вiка! Мабыць, мы не чулi, пакуль абедалi.











