На нашем сайте вы можете читать онлайн «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Фантастика, Попаданцы. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства

Автор
Жанр
Дата выхода
18 февраля 2022
Краткое содержание книги Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Алег Грушэцкі) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Янка і Мілана прыязджаюць на лета ў вёску, але выпадкова праз люстэрка ў дзедавай каморы апынаюцца ў іншасвеце… Дзеці рашуча накіроўваюцца ў падарожжа па таямнічым каралеўстве Сварга, дзе жывуць дужыя рыцары, дзівосныя міфічныя істоты, сярод якіх нават Цмок. Паводле старажытнага падання, менавіта ім належыць выратаваць каралеўства ад злога чараўніка Волха і войскаў ваўкалакаў.
Прыгоды і рыцарскія бітвы, пераадоленне страхаў і перашкод сустракаюцца на шляху юных герояў. Але цяжкасці толькі гартуюць!..
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Першае, што прыйшло яму да галавы было тое, што ён яшчэ працягвае спаць. Перад iм стаяла сястра, але цяпер яна была падобная да юнай каралеyны, нагэтулькi яна змянiлася. Так i карцела прамовiць: «Ваша Вялiкасць!»
– Што? – запыталася Мiлана, хоць i сама здагадвалася, што yразiла брата.
– Ты… ты… – пачаy падбiраць ён словы. – Ну проста як каралеyна.
– Я да таго i iмкнулася, – задаволена yсмiхнулася яна.
– Нават не ведаю… Разумею, у горадзе. Але тут… Цi не занадта шыкоyна? – спытаy брат.
– Ну y вёсцы, i што? – не пагадзiлася з такiмi разважаннямi Мiлана.
– Маеш рацыю. Але ж i мне цяпер трэба будзе выглядаць адпаведна.
– Вядома ж. Мужчына таксама абавязаны сачыць за сабой.
– Так, – зноy пагадзiyся Янка. – Каб не думалi, што нейкi няyдалiца, якi i сябе дагледзець не y стане. Бо якi ж з яго тады толк?
– Можа, мне тады апрануць новыя даспехi? Будзем дакладна тады як каралеyна i яе мужны рыцар-ахоyнiк.
– Мне iдэя даспадобы. У такiх строях нам не будзе роyных, – сказала сястра, ужо yяyляючы, як яны будуць уражлiва выглядаць збоку.
Янка вярнуyся y пакой i хутка пераапрануyся.
– О, выдатна! – пахвалiла Мiлана. – Так нашмат лепей.
– Ага! – захоплена пагадзiyся Янка. – Табе яшчэ б да такога выгляду… ым-м-м, – нешта прамычаy ён, нiбыта разважаючы, цi варта ёй нешта сказаць, цi не.
– Ды што, што? Кажы, – заiнтрыгаваная, змушала яна.
– Не, не магу. Баюся, пакуль нельга.
– Ды што? Кажы, як пачаy. Абяцаю – нiкому нi слова.
– Дзядуля мае табе падараваць адзiн ну вельмi прыгожы кулон. Ды нагэтулькi прывабны i цудоyны, што я такiх i не бачыy. Нават таямнiчы.
– Файна як! – усхвалявалася ад радасцi i прыемнай неспадзеyкi Мiлана. – А чаму таямнiчы?
– Разумееш, ён выглядае дужа незвычайна. Я такога колеру камянёy i не сустракаy. А яшчэ на iм надпiсы нейкiя незразумелыя выбiтыя.
– Уга!
– Дык i гэта не самае дзiyнае.
– А што яшчэ можа быць? – усё болей захаплялася сястра.
– Яго ды колькi iншых рэчаy нашаму дзядулю ягоны дзед загадаy перадаць менавiта нам.
– Дзiyна, – прамовiла зачараваная такой навiной Мiлана. – Гэх, хутчэй бы той кулончык пабачыць. А яшчэ б надзець на сябе, – марыла яна. – Разам з маёй дыядэмай як бы yсё глядзелася…
– Вядома, ва yсiм харастве… – уявiy i Янка. – Шкада толькi, што дзед усё гэта замыкае.
– Так, – уздыхнула сястра. – А дзе замыкае?
– Тут, – хiтнуy брат галавой на дзверы каморы.







