На нашем сайте вы можете читать онлайн «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Фантастика, Попаданцы. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi

Автор
Жанр
Дата выхода
27 января 2023
Краткое содержание книги Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Алег Грушэцкі) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Новая кніга «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героі» – працяг неверагоднай гісторыі прыгод. Таямнічае каралеўства Сварга ізноў у небяспецы – яго захапіў яшчэ больш магутны вядзьмак, якім рухае помста. Юныя героі Янка ды Мілана выпраўляюцца ў падарожжа на дапамогу сваім сябрам. Дзецям наканавана павесці за сабой мужных ваяроў, вызваліць караля Мацея, змагаючыся супраць злых чараў і ненавісных ваўкалакаў, а таксама ўпершыню сустрэцца са светлым пачуццём кахання. Ці дадуць яны рады новым выпрабаванням – залежыць толькі ад іх саміх!
Захапляльна-прыгодніцкая гісторыя ад Алега Грушэцкага навучыць пераадольваць любыя цяжкасці, а таксама не баяцца ніякіх перашкод.
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Калi пажадаеце пазбавiцца гаркоты – вымачыце альбо паварыце iх з паyгадзiны, можаце болей. Але ж некаторыя менавiта iх гаркоту i шануюць. А потым раскладаеце iх на бляху – i y печ. Як прасохнуць, пачысцiце ад шалупiння, яны падзеляцца на дзве палоyкi. Можна пакалоць i яшчэ драбней, каб яны хутчэй падсмажылiся. І зноyку iх смажце, але не ператрымайце. Дастаткова, каб яны пабурэлi i былi хрумсткiя. М-м-м, у гэты час такi водар неверагодны стаiць!
– Вы пакуль запарвалi напой, духмяна пахла на yсё памяшканне, – прымецiла дзяyчына.
– Так, нешта надзвычай прыемнае. Потым застаецца змалоць зярняткi на парашок, якi можна варыць, на ваш густ. Яшчэ я дадаю змолатыя каранi цыкорыя. А можна i парашок з падсмажанага ячменю, жыта цi аyса. Што каму даспадобы. Ну, i для прысмаку дадаю лыжачку мёду.
– Дзякуй вялiкi, спадар Пугач! – падзякавала Мiлана. – Як-небудзь здзiyлю нашых бацькоy. Няхай таксама паспрабуюць здагадацца, што гэта, – пажартавала яна.
– Мяркую, iм таксама прыйдзецца да душы.
– О, гэта наагул файна.
– Але ж мне цiкава, цi падобны ён на вашу каву?
– Ну, мы не вялiкiя знаyцы. Гэта больш напой для дарослых. Мы з гарачага пiтва yжываем гарбату цi какаву. Каву вельмi рэдка. Але ж адрозненне ёсць.
– І?
– На кожнае свае аматары, безумоyна, але нам спадабалася. Праyда.
– Так, – падтрымаy брат, – вельмi незвычайна.
– Дзякуй, дзякуй! Вядома ж, усе стравы трэба рабiць з душой. Ну што ж, юны рыцар, – звярнуyся Пугач да Янкi, – цi не адмовiцеся цяпер паyнавартасна паснедаць?
– Так, давайце, – усмiхнуyся хлопец.
Гаспадар гасцiна накармiy юнакоy, пасля чаго даy iм пэyны час адпачыць пасля сняданку, а сам заняyся гаспадаркай. Хутка да яго далучылiся i Мiлана з Янкам. Бо добра разумелi, што сёння будуць госцi, якiя прыбудуць здалёк. І трэба будзе iх сустрэць як мае быць.
Удзень завiтаy першым рыцар Мiкалай, паплечнiк караля. Ён плячо y плячо бiyся разам з Мацеем. Даведаyшыся, што Янка з Мiланай iзноy могуць тут апынуцца, вобцас панёсся, адкiнуyшы yсе справы. Ён i yвайшоy амаль так жа хутка, як i нёсся сюды.
– Янка, Мiлана, гэта вы? Дарагiя нашы, дайце ж я вас абдыму, – кiнуyся iм насустрач гарачы на справы рыцар.
І толькi выказаyшы свае гарачыя пачуццi, ён успомнiy, хто перад iм, i выявiy адпаведную тактоyнасць i далiкацтва.







