На нашем сайте вы можете читать онлайн «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Фантастика, Попаданцы. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi

Автор
Жанр
Дата выхода
27 января 2023
Краткое содержание книги Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Алег Грушэцкі) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Новая кніга «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героі» – працяг неверагоднай гісторыі прыгод. Таямнічае каралеўства Сварга ізноў у небяспецы – яго захапіў яшчэ больш магутны вядзьмак, якім рухае помста. Юныя героі Янка ды Мілана выпраўляюцца ў падарожжа на дапамогу сваім сябрам. Дзецям наканавана павесці за сабой мужных ваяроў, вызваліць караля Мацея, змагаючыся супраць злых чараў і ненавісных ваўкалакаў, а таксама ўпершыню сустрэцца са светлым пачуццём кахання. Ці дадуць яны рады новым выпрабаванням – залежыць толькі ад іх саміх!
Захапляльна-прыгодніцкая гісторыя ад Алега Грушэцкага навучыць пераадольваць любыя цяжкасці, а таксама не баяцца ніякіх перашкод.
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Не прайшло i хвiлiны, як дзяyчына вярнулася, трымаючы y руках дыядэму i рыцарскiя даспехi. Тыя самыя, у якiх яны вандравалi па каралеyстве.
– Гэта дарэчы! Малайчынка! – пахвалiy брат.
Яны тут жа пераапранулiся i yхваляльна агледзелi адзiн аднаго.
– Так значна лепей, – прамовiла Мiлана.
– І сапраyды. Ты неверагодная! Ну што, а цяпер у шлях?
– Так! А тое на нас, пэyна, ужо зачакалiся.
І, не кажучы больш нi слова, яны перасягнулi мяжу памiж iх светам i таямнiчым каралеyствам.
Непрыемныя змены y каралеyстве
Крок наперад, спуск долу праз патаемным ход, прасвет… Яны так хутка павыскоквалi з дрэва, што змяя ледзь паспела адпаyзцi yбок i yзлезцi на валун, якi ляжаy непадалёк ад магутнага разгалiстага дуба.
Нават не верыцца – яны iзноy на той самай дзiвоснай паляне, на тым месцы, дзе y мiнулы раз пачалiся iх вялiкiя прыгоды. Чароyная краiна залюстрэчча – каралеyства Сварга!
Усё амаль так, быццам нiчога i не змянiлася. Нават вужык на тым жа камянi, калi яны першы раз сустрэлiся.
– Дзень добры, пане Вуж! – павiталася першай Мiлана.
– Дзень добры, шаноyныя!
Павiтаyся i Янка, але затым дзецi падазрона yтаропiлiся на змяю. Яны быццам i пазнавалi свайго старога сябра, але нешта было не так. Вуж быццам памаладзеy, нават голас яго гучаy не так.
– Бачу y вашых вачах пэyную разгубленасць, – пачаy вужык, заyважыyшы збянтэжанасць юнакоy.
Яны насцярожана маyчалi.
– Так, я насамрэч не той, каго вы чакалi yбачыць. Я зараз усё растлумачу. Справа y тым, што я сын таго Вужа, якога вы ведалi.
– Пана Вужа? – нарэшце прамовiy Янка.
– Так.
– Ха! А мы глядзiм i не можам зразумець. Быццам бы прад намi наш стары знаёмы, а быццам бы i не. Але ж як вы падобныя!
– Дзякуй. Я вельмi ганаруся iм. Прызнацца, i я напачатку сумняваyся, цi то вы. Але ж цяпер, – акiнуy ён iх позiркам з ног да галавы, – я дакладна бачу, што вы – героi, якiх мне апiсваy бацька.
Янка з Мiланай пераглянулiся, i вочы iх у захапленнi загарэлiся. Яны iзноy былi тымi самымi – статным рыцарам у блiскучых даспехах i прыгожай юнай каралеyнай з пералiyнай на сонцы шыкоyнай дыядэмай.
– Але ж, – пацiкавiyся Янка, – дзе ён, ваш бацька? Чаму ён сам не з’явiyся? Мы былi б усцешаныя яго бачыць.
– Ён… – адразу ж змянiyся той у твары, – Баюся, вы не зможаце з iм пабачыцца.
– Як?
Вуж цяжка yздыхнуy:
– Ён загiнуy, як сапраyдны герой, у бiтве за наша каралеyства.
– Прабачце, мы не ведалi, – засмуцiлiся Янка з Мiланай. – Як шкада….







