На нашем сайте вы можете читать онлайн «Тэатр шчасьлівых дзяцей». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Детские книги, Зарубежные детские книги. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Тэатр шчасьлівых дзяцей

Автор
Дата выхода
18 июня 2021
Краткое содержание книги Тэатр шчасьлівых дзяцей, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Тэатр шчасьлівых дзяцей. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Ольгерд Бахаревич) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Описание книги
«Тэатр шчасьлівых дзяцей» – гэта беларускае фэнтэзі з элемэнтамі палітычнага трылеру. Дзіцячая кніга, якую, спадзяецца аўтар, будзе цікава прачытаць і дарослым. Як выбрацца з пасткі, ня маючы ні тэлефона, ні зброі, і знайсьці зьніклых сяброў? Колькі твараў у туману? Што такое гісторыя – і калі канчаецца мінулае? Якую таямніцу хаваюць нашыя бацькі – і ці чуе нас Бог, калі мы маўчым? Гэтымі пытаньнямі задаюцца героі кнігі, Лявон, Анцік і Юля, нечакана апынуўшыся ў таямнічым краі, які ня знойдзеш ні ў Вікіпэдыі, ні на школьных мапах.
Тэатр шчасьлівых дзяцей читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Тэатр шчасьлівых дзяцей без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Мы дапаyзьлi да дзьвярэй i прыслухалiся. Спачатку нiчога не было чуваць, але калi маё сэрца трохi суцiшылася, я зразумеy, што радавацца рана. Там, на пляцоyцы, нехта быy, нехта чакаy i дыхаy, стоячы проста перад дзьвярыма – i таксама прыслухоyваyся, спрабуючы нас пачуць.
«Можа, усё ж адчынiць? – прашаптаy Анцiк. – Можа, гэта мае бацькi? Або Юлiны?»
«Не, яны б пазванiлi спачатку, – адказаy я таксама шэптам. – Давайце пачакаем, ён пастаiць i сыдзе».
Але той, хто стаяy за дзьвярыма, не сыходзiy. Замест гэтага ён яшчэ раз пазванiy – доyгiм, пранiзьлiвым званком, ад якога y мяне зноy закалацiлася сэрца.
«Хто там?» – раптам сказаy Анцiк сваiм гучным голасам, якiм ён славiyся на yсю школу. Юля схапiлася за галаву, але прамахнулася i трапiла мне y нос. Я yскрыкнуy ад болю – i, вядома, адразу выдаy сябе.
«Гэта ваша суседка, – радасна, нiбы толькi i чакаy, прамовiy з пляцоyкi нечы тонкi голас. – У вас таксама сьвятла няма?»
«Няма», – сказаy я.
«Вось жа паскуднiкi, – залапатаy тонкi голас. – Надакучылi yжо сваiмi аварыямi! За што мы толькi грошы плацiм! А вы ня ведаеце, гэта ва yсiм раёне няма, цi толькi y нашым доме?»
«Гэта падстанцыя», – сказаy я няyпэyнена.
«Паклiч некага з дарослых, – сказаy голас. – Я б пазычыла y вас сьвечку i запалкi, бо y мяне яны скончылiся, а з маiм зрокам хадзiць па цёмнай кватэры проста небясьпечна».
Усё гэта гучала, здаецца, цалкам пераканаyча, i я yжо пацягнуyся да замка, каб павярнуць у iм ключ.
«Ну адчыняй жа», – сказаy голас i ручка дзьвярэй раптам заторгалася проста y мяне перад носам. Юля i Анцiк ускочылi – iхныя твары былi вельмi блiзка, i я бачыy, што яны круцяць вачыма, каб я нi y якiм разе не адчыняy.
«Мы yжо сьпiм», – сказаy я, ня ведаючы, што рабiць.
«Як жа сьпiце, калi y вас сьвечка y спальнi гарыць», – сказаy голас.
«А адкуль вы ведаеце?» – спытала Юля.
«Інтуiцыя, – прамармытаy голас. – О, я чую, што вас там трое. Трое дзяцей i нiводнага дарослага?»
«Мама i тата сьпяць, – сказаy я. – Я ня буду iх будзiць».
«Бедныя дзецi, адны y цёмнай кватэры, – сказаy голас i мне падалося, гэта было сказана з усьмешкай. – Страшна, напэyна, сядзець там у цемры? Адчынiце, я пасяджу з вамi, пакуль вы адны.







