На нашем сайте вы можете читать онлайн «Тэатр шчасьлівых дзяцей». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Детские книги, Зарубежные детские книги. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Тэатр шчасьлівых дзяцей

Автор
Дата выхода
18 июня 2021
Краткое содержание книги Тэатр шчасьлівых дзяцей, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Тэатр шчасьлівых дзяцей. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Ольгерд Бахаревич) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Описание книги
«Тэатр шчасьлівых дзяцей» – гэта беларускае фэнтэзі з элемэнтамі палітычнага трылеру. Дзіцячая кніга, якую, спадзяецца аўтар, будзе цікава прачытаць і дарослым. Як выбрацца з пасткі, ня маючы ні тэлефона, ні зброі, і знайсьці зьніклых сяброў? Колькі твараў у туману? Што такое гісторыя – і калі канчаецца мінулае? Якую таямніцу хаваюць нашыя бацькі – і ці чуе нас Бог, калі мы маўчым? Гэтымі пытаньнямі задаюцца героі кнігі, Лявон, Анцік і Юля, нечакана апынуўшыся ў таямнічым краі, які ня знойдзеш ні ў Вікіпэдыі, ні на школьных мапах.
Тэатр шчасьлівых дзяцей читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Тэатр шчасьлівых дзяцей без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Вогкае восеньскае паветра напаyняла мае лёгкiя, нiбы ветразi. А дзьверы спальнi yжо дрыжалi ад удараy – я бачыy, як скаланаецца ключ у замку. Я павярнуyся тварам да вулiцы. Лiхтар сьвяцiy гэтаксама, як раней, быццам за апошнiя паyгадзiны нiчога не адбылося – цьмяна, загадкава i па-свойму прыцягальна. Нiбы клiкаy мяне, нiбы падмiргваy. Нiбы дражнiyся: ты ня зможаш, ты ня зможаш. Хiба табе не цiкава, хто палюе на цябе y тваёй уласнай кватэры? Хiба ты ня хочаш паглядзець iм у вочы? Хiба ня хочаш даведацца, як выглядаюць ПАЧВАРЫ?
Юля i Анцiк бегалi yнiзе i махалi рукамi.
Я заплюшчыy вочы.
І скочыy.
Мне здавалася, я буду ляцець унiз вечна.
Але не прайшло i сэкунды, як я бухнуyся на цэлую гару падушак i коyдраy. Праyда, у калене нешта шчоyкнула, але я адразу ж ускочыy на ногi.
«Бяжым!» – крыкнула Юля i кiнулася праз пустую вулiцу. Мы за ёй.
«Асьцярожна, там аyтобус!» – залямантаваy я.
Ён i праyда паволi выехаy з-за павароту, утульна асьветлены знутры, нiбы плывучы дом, што блукае y тумане, шукаючы гаспадароy.
Аyтобус спынiyся i адчынiy дзьверы.
«Едзем!» – крыкнуy я, заскокваючы yсярэдзiну. Юля i Анцiк заскочылi yсьлед за мной. Дзьверы зачынiлiся, i аyтобус паплыy наперад па нашай вулiцы, разганяючы фарамi туман i цемру.
«Я ведаю, як ён едзе, – сказаy я, задыхаючыся. – Мы выйдзем праз пару прыпынкаy i перасядзем на трамвай, якi едзе да маёй бабулi. Бабуля прыдумае, што рабiць!»
«Але мы зь Юляй маглi б зараз проста пабегчы дамоy! – сказаy Анцiк. – І yсё б скончылася. І y мяне зуб балiць».
«Ты, Анцiк, можаш выйсьцi на наступным прыпынку, – сказала Юля. – І пайсьцi да мамачкi. Але я застануся зь Лявонам. Сяброy не кiдаюць у пустым аyтобусе, бяз курткi i y тапачках.
«Ды я проста так сказаy, – зьбянтэжыyся Анцiк. – Вядома, я з вамi».
Аyтобус мiж тым разганяyся yсё хутчэй.
Разьдзел трэцi
У гэтым аyтобусе мы былi адзiныя пасажыры, таму маглi сесьцi, дзе нам захочацца. Пасьля yсяго, што мы перажылi падчас уцёкаy, мне любое сядзеньне падавалася зручным.







