На нашем сайте вы можете читать онлайн «Тэатр шчасьлівых дзяцей». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Детские книги, Зарубежные детские книги. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Тэатр шчасьлівых дзяцей

Автор
Дата выхода
18 июня 2021
Краткое содержание книги Тэатр шчасьлівых дзяцей, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Тэатр шчасьлівых дзяцей. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Ольгерд Бахаревич) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Описание книги
«Тэатр шчасьлівых дзяцей» – гэта беларускае фэнтэзі з элемэнтамі палітычнага трылеру. Дзіцячая кніга, якую, спадзяецца аўтар, будзе цікава прачытаць і дарослым. Як выбрацца з пасткі, ня маючы ні тэлефона, ні зброі, і знайсьці зьніклых сяброў? Колькі твараў у туману? Што такое гісторыя – і калі канчаецца мінулае? Якую таямніцу хаваюць нашыя бацькі – і ці чуе нас Бог, калі мы маўчым? Гэтымі пытаньнямі задаюцца героі кнігі, Лявон, Анцік і Юля, нечакана апынуўшыся ў таямнічым краі, які ня знойдзеш ні ў Вікіпэдыі, ні на школьных мапах.
Тэатр шчасьлівых дзяцей читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Тэатр шчасьлівых дзяцей без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
«Трэба было спачатку руку, а потым галаву, дурнiца!» – пакруцiy пальцам каля скронi Анцiк.
«Якi ты разумны! – накiнуyся я на яго. – Можа, лепш цябе туды засунем? Ты дакладна пралезеш!»
«Шкада, што нельга адшпiлiць сабе руку, – пачулi мы прыдушаны Юлiн голас. – Калi-небудзь вучоныя прыдумаюць, як можна разьбiраць сябе на часткi! Так, каб потым зноy сабраць!»
«Трэба проста разьбiць перагародку! – сказаy я. – Памятаеце, у кожным аyтобусе ёсьць надпiс: дастаць малаток, выцiснуць шкло?»
«Тады цягнiце мяне назад!» – сказала Юля.
Мы схапiлi яе за ногi i пацягнулi.
«Хто так цягне? – зараyла Юля. – Хлопчыкi! Дзе ваша пяшчота!»
Але было yжо занадта позна.
Бо y гэты самы момант аyтобус завiхляy на горцы, выскачыy на мост, пад якiм цямнела рака, i yрэзаyся з усёй моцы y агароджу.
Толькi што перад намi была прамая дарога y промнях фараy, а цяпер iх сьвятло выхапiла зь цемры толькi кавалак неба, якое iмклiва сыходзiла некуды yверх.
Аyтобус зьнёс агароджу на поyным хаду, лёгка, нiбы адной пстрычкай.
І паляцеy над прорвай, проста y раку.
Калiсьцi я чытаy пра мужчыну, якi быy чэмпiёнам у плаваньнi i аднойчы yратаваy цэлы тралейбус людзей, што выпадкова yпаy з моста. Гэты мужчына пабачыy, што тралейбус тоне, кiнуyся y ваду i даставаy людзей аднаго за адным, пакуль не yратаваy усiх. Была зiма, гэты чэмпiён захварэy на запаленьне лёгкiх i нырак, i потым памёр. Я часта бачыy у сьне тую страшную карцiну, я сам уяyляy сябе y тым тралейбусе, якi iдзе на дно i я нiяк не магу зь яго выбрацца.
Толькi вось наyрад цi y такi час, далёка ад гораду, на беразе ракi знойдзецца чэмпiён у плаваньнi, якi нас уратуе.
На iмгненьне зрабiлася цiха…
А тады вакол нас пачуyся такi шум, ад якога закладвала вушы!
Гэта аyтобус, у якi мы трапiлi, нiбы y пастку, з усяго размаху пляснуyся y раку!
Мы закрычалi yсе трое, адначасова, ды так, быццам хацелi сваiм крыкам выбiць шыбы y вокнах, за якiмi цяпер была цёмная, халодная вада.
Аyтобус паволi паплыy – i мы пачулi, як вада пачынае пранiкаць у салён.
Мы схапiлiся за рукi, усе трое.
«Я хачу дамоy! – крыкнуy Анцiк. – Лявон, скажы, што мы сьпiм!»
«Мы ня сьпiм», – сказаy я вiнавата.







