На нашем сайте вы можете читать онлайн «Тэатр шчасьлівых дзяцей». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Детские книги, Зарубежные детские книги. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Тэатр шчасьлівых дзяцей

Автор
Дата выхода
18 июня 2021
Краткое содержание книги Тэатр шчасьлівых дзяцей, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Тэатр шчасьлівых дзяцей. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Ольгерд Бахаревич) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Описание книги
«Тэатр шчасьлівых дзяцей» – гэта беларускае фэнтэзі з элемэнтамі палітычнага трылеру. Дзіцячая кніга, якую, спадзяецца аўтар, будзе цікава прачытаць і дарослым. Як выбрацца з пасткі, ня маючы ні тэлефона, ні зброі, і знайсьці зьніклых сяброў? Колькі твараў у туману? Што такое гісторыя – і калі канчаецца мінулае? Якую таямніцу хаваюць нашыя бацькі – і ці чуе нас Бог, калі мы маўчым? Гэтымі пытаньнямі задаюцца героі кнігі, Лявон, Анцік і Юля, нечакана апынуўшыся ў таямнічым краі, які ня знойдзеш ні ў Вікіпэдыі, ні на школьных мапах.
Тэатр шчасьлівых дзяцей читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Тэатр шчасьлівых дзяцей без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Але мiнула мо якая хвiлiна, i я звыкся – i мне нават падалося, што y гэтым ёсьць нешта прыемнае. Туман надаy мне бадзёрасьцi, i я паднатужыyся i вылез на дах. Я быy на свабодзе – i гэта адразу yзьняла настрой. Выцягнуць з аyтобуса Анцiка аказалася не такой лёгкай справай. Але вось мы yжо абодва стаялi на даху i yдыхалi пах ранiшняга лесу. Лес быy зусiм блiзка, лес цямнеy мiж туману – дрэвы, як нейкiя волаты y чорнай форме, абступiлi наш аyтобус i чакалi, што мы будзем рабiць далей.
Мы пераглянулiся i асьцярожна палезьлi yнiз.
«Юля! – крыкнуy я. – Юля!»
«Юля-а-а!» – залямантаваy Анцiк такiм голасам, нiбы яму рвалi зубы без замарозкi.
«Добрай ранiцы, – пачулi мы зусiм блiзка яе насьмешлiвы голас. – Ня трэба так крычаць. Вы яе напужалi».
Мы з Анцiкам кiнулiся на яе голас, проста y гушчу туману – i не паверылi сваiм вачам. Варта нам было зрабiць крокаy дзесяць – як мы выйшлi з нашага туманнага палону на бераг ракi, а там…
Над ракой туману не было.
«Не хацела вас будзiць, – сказала Юля. – Але калi вы yжо yсталi, не крычыце, ня румзайце i паводзьцеся прыстойна».
«Гэта яшчэ чаму? – засоп Анцiк. – Калi я крычу цi румзаю, мне, напрыклад, робiцца лягчэй».
«Напрыклад… – перадражнiла яго Юля. – Слухайце, вы можаце трошкi памаyчаць?»
«Хопiць крыyляцца, Юля, – сказаy я. – І гаварыць загадкамi. Каго мы можам тут напужаць?»
«Яе, – сказала Юля i паказала пальцам на ваду. – Рэчку».
Мы з Анцiкам падышлi да вады i yтаропiлiся на яе, як два дурнi. Вада была цёмная, брудная, дна не вiдаць, каля берага ляжала, падрыгваючы зеленаватая пена.
«Ну яе! Мы y гэтай рэчцы ледзь не патанулi, – сказаy Анцiк. – І нiякая гэта ня рэчка. А проста нейкая мёртвая лужына, глыбокая, небясьпечная i брудная».
«Але да берага даплыць было можна, – сказаy я.







