На нашем сайте вы можете читать онлайн «Новая Зямля: Куканія». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Фантастика, Научная фантастика. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Новая Зямля: Куканія

Автор
Дата выхода
28 октября 2021
Краткое содержание книги Новая Зямля: Куканія, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Новая Зямля: Куканія. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Антось Уласенка) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Адзін. Бязь ежы, зброі і грошай. У тысячах вёрстаў ад дому. Пасярод дзікага неўтаймаванага кантынэнту. На плянэце, дзе жывуць адныя беларусы. Тут бы кожны спаняверыўся і злажыў рукі. Але ня Юргель Нязломак. Ён сьмела выпраўляецца на пошукі Вільні, рызыкуючы патрапіць у палон да касьмічных піратаў, і нават не здагадваецца, чым скончыцца ягонае падарожжа па Куканіі…
Новая Зямля: Куканія читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Новая Зямля: Куканія без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Ён спадзяваyся, дзяyчына застанецца прыслугоyваць пры стале, але спадзевы былi марныя – яна вярнулася да стойкi.
Дарэмна пашукаyшы мяса y вадкаватым талалуi, Юргель панура мачаy мох у халодную жыжку i запiваy вадою з прысмакам балота. Сяк-так спатолiyшы голад, ён памахаy прыслужнiцы пустою мiскай, а калi тая падышла, адрыгнуy, даy ёй плескача i падняyся, каб сысьцi. Але тут жа абсеy, атрымаyшы моцную аплявуху.
– У хляве нарадзiyся? Хто дазваляy распушчаць рукi? І куды гэта зыбраyся? Зь цябе сем iзрояy.
Юргель шчыра абурыyся:
– Чаму сем? Раней спадарычна казала пра шэсьць.
– Адзiн iзрой – царкоyны збор Лясным багом, – прыслужнiца прымхлiва падняла далонь з растапыранымi пальцамi, i Юргель прыгадаy дрэва на сьвятарскiм насове. А потым прыгадаy, што Бэнэдэльберт не заплацiy нiчога.
– Як бы там нi было, я спытаyся выключна дзеля цiкаyнасьцi, бо yсё адно ня маю з сабой грошай. Разумееш, за мною здарылася такая…
Прыслужнiца падала знак карчмару, i той выйшаy з-за стойкi з друком.
– Бачу, узьнiкла прыкрае непаразуменьне, – захваляваyся Юргель. – Я yсяго хацеy сказаць, што грошай ня маю, але пакiну y заклад кудмень з вокам ляснога чыпiрадлы, – ён сьцягнуy з шыi цьмяную кульку y аправе на ланцужку. – Выраблены вайдэлётамi Касьмiчнага зьнiчу з выспы Ду. Аберагае ад сурокаy i чараy.
Карчмар пакруцiy кульку мiж пальцамi i высмаркаyся y руку.
– Звычайны бафанiт. Такiх цацаy багата y срацы. У нашым лесе можна торбамi зьбiраць. Але, – карчмаровы вочы заблiшчэлi, – аправа добрая. Вазьму y кошт твайго сталаваньня.
– Прашу заyважыць, такi кудмень, хай сабе з бафанiту, каштуе значна болей за талерку халоднага талалую. У Вiльнi за яго, – упэyнена хлусiy Юргель, – я купiy бы дом. Таму чакаю на сваю рэшту.
Карчмар перахапiy друк абедзьвюма рукамi, i Юргель пасьпяшаyся высьлiзнуць з-за сталу.
– Да вечару прынясу сем iзрояy i выкуплю абярог.
Бамбiза пырхнуy:
– Ну-ну, разжыцца грашыма y Цёмналесьсi ня так проста.
– Для Юргеля Нязломка няма нiчога немажлiвага. Скiруйце мяне на царкву Лясных багоy. Дзякую i не разьвiтваюся.
Царкву – найвышэйшы будынак Цёмналесься – Юргель знайшоy бязь цяжкасьцяy. Таксама драyляная, пачарнелая ад часу, яна, тым ня менш, выглядала больш дагледжанаю за астатнiя хаты i вылучалася вежаю над дальшым ад уваходу канцом.






