На нашем сайте вы можете читать онлайн «Новая Зямля: Куканія». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Фантастика, Научная фантастика. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Новая Зямля: Куканія

Автор
Дата выхода
28 октября 2021
Краткое содержание книги Новая Зямля: Куканія, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Новая Зямля: Куканія. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Антось Уласенка) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Адзін. Бязь ежы, зброі і грошай. У тысячах вёрстаў ад дому. Пасярод дзікага неўтаймаванага кантынэнту. На плянэце, дзе жывуць адныя беларусы. Тут бы кожны спаняверыўся і злажыў рукі. Але ня Юргель Нязломак. Ён сьмела выпраўляецца на пошукі Вільні, рызыкуючы патрапіць у палон да касьмічных піратаў, і нават не здагадваецца, чым скончыцца ягонае падарожжа па Куканіі…
Новая Зямля: Куканія читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Новая Зямля: Куканія без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Юргель уздыхнуy, з шкадаваннем пакiнуy тушкi алькiёнаy на зямлi i, не марудзячы, працягнуy шлях на yсход.
Ужо па зьмярканьнi, адарваyшыся ад мажлiвае пагонi y Цёмным лесе, ён убачыy прагалiну на пагорку. У цэнтры абкошанага кругу стаяла дагледжаная хатка. На незамкнёных дзьвярох лiпеy аркуш з заваблiвым тэкстам:
«Падарожнiку, пакiнь знадворку скрухi ды пакуты дня. Тут адшукаеш прытулак i спачын процi ночы».
Унутры Юргель знайшоy каменную печку, касьцёр наколатых дроваy, падпалку з трэсак i сухога моху, голыя нары, кiлiм на падлозе i стол ля вакна; на iм сальныя сьвечкi i крэсiва.
Юргель нацягаy знадворку пурпуровага губкаватага моху на нары, распалiy печ, прыпалiy сьвечы, папаразьвешваy сушыцца адзеньне, а сам выцягнуyся на мяккiм моху. Пад патрэскваньне сухiх паленаy навальвалiся дрымота i млявасьць, мружылiся вочы.
Калi ён ужо ня мог працiвiцца сну, дзьверы расхiнулiся i y хатку yвалiлiся пяцёра мурзатых хлопцаy. У руках яны трымалi нажы i сякеры – усе йржавыя i шчарбатыя.
Юргель несхаць прыyзьняyся на локцi i пазяхнуy. Ён сам дзiвiyся сваёй вытрымцы.
– Хто вы такiя i чаму так нахабна турбуеце сон мiрнага вандроyцы? Чакаю на вашыя тлумачэньнi.
– Мы засячане, i гэтта цябе засячом, – зарагатаy завадатар, сама мурзаты з усiх. Астатнiя далучылiся да рогату.
– Цi кожнага y Засецьцi чакае такi несардэчны прыём? У тым Засецьцi, якое славiцца нечуванаю гасьцiнасьцю ад Вiльнi да Кернава?
– Кожнага. Кожнага дурня.
– Зноyку гэтыя забабоны, – застагнаy Юргель, змагаючыся зь недарэчным пазяханьнем. – Я спадзяваyся, што пакiнуy iх у Цёмналесьсi.
– Калi хочаш памерцi хутка й бязбольна, раyнаць нас ня сьмей з тымi паганцамi, – завадатар аж пырскаy сьлiнай.
– І чым жа вы розьнiцеся? – ня маючы iншых варыянтаy дзеяньня дый жаданьня дзеяць, Юргель вырашыy пацягнуць час.
– Чым? Яны вызнаюць да халеры багоy: Тура, Нядзьведзя, Алькiёна, Утропа, Пажаха, не пералiчыць – i стоды iм ставяць. У адрозьненьне ад нас, гэтыя yбогiя y сваёй цямноце ня ведаюць, што y Цёмным лесе iснуе толькi адзiн запраyдны бог – Лясное чыпiрадла. І ты неyзабаве зь iм сустрэнешся.
Мурзiлы насунулiся, блiснулi нажы, i Юргель мiжволi схапiyся за кудмень.
Завадатар рэзка спынiyся i падняy руку.






