На нашем сайте вы можете читать онлайн «Новая Зямля: Куканія». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Фантастика, Научная фантастика. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Новая Зямля: Куканія

Автор
Дата выхода
28 октября 2021
Краткое содержание книги Новая Зямля: Куканія, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Новая Зямля: Куканія. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Антось Уласенка) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Адзін. Бязь ежы, зброі і грошай. У тысячах вёрстаў ад дому. Пасярод дзікага неўтаймаванага кантынэнту. На плянэце, дзе жывуць адныя беларусы. Тут бы кожны спаняверыўся і злажыў рукі. Але ня Юргель Нязломак. Ён сьмела выпраўляецца на пошукі Вільні, рызыкуючы патрапіць у палон да касьмічных піратаў, і нават не здагадваецца, чым скончыцца ягонае падарожжа па Куканіі…
Новая Зямля: Куканія читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Новая Зямля: Куканія без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Нажы i сякеры паапускалiся.
– А ну пакаж.
Угледзеyшы бафанiт, ён прамовiy зь непрыхаваным расчараваньнем:
– Гэтай ноччу бог застанецца без ахвяры. Ён адзiн з нас.
Мурзiлы прымхлiва прыклалi рукi да грудзёy, дзе, сьцямiy Юргель, вiселi такiя ж кудменi. Ён зараз жа пасьмялеy:
– Вы прайшлi праверку. Лясное чыпiрадла вялiкадушна даруе няветласьць да свайго вестуна. Магу закiнуць яму за вас слоyца, калi прынесяце мне чаго пад’есьцi.
Мурзаты завадатар праiгнараваy апошнiя словы.
– Можаш паспаць тут да ранку, адно накалi дроваy i не палi да канца сьвечы – нам яшчэ iншых гасьцей сустракаць.
– Апошняе пытаньне.
– Ну?
– Дзе ляжаць найблiжэйшыя селiшчы?
– Зь селiшчаy тут, акром Засецьця, адно брыдкае богу Цёмналесьсе недалёк. А за лесам i за Вяпрэяй, – кiвок на yсход, – жывуць яцьвягi. Самыя сябе завуць дайнавамi. Дзiкiя, што тыя зьвяры.
Калi банда мурзiлаy зьнiкла y ночы, Юргель падпёр дзьверы сталом, загасiy сьвечы, а вакно занавесiy кiлiмам.
Прачнуyся ён позна, калi Аксамiтная Лiлея стаяла высока y небе.
«Вось заспаyся дык заспаyся».
Паклаy у клунак сьвечы ды мох з крэсiвам i выйшаy на халаджавае веснавое паветра. Кiравацца пастанавiy на паyночны захад. Выглядала, што страшных яцьвягаy яму нiяк не абмiнуць, а Вiльня y кожным разе ляжала недзе на захадзе. Цёмналесьсе ён вырашыy абысьцi падалей, бо меy важкiя падставы меркаваць, што даyся y знакi тамтэйшаму люду.
На той бок Цёмнага лесу пачынаyся скоцiсты схiл да ракi, парослы высокай, у чалавечы рост, драпач-травой. Ад яе цягнула вiльгацьцю i кiславатым духам.
Юргель угледзеy вялiзную дрывотню ля вады, вакол яе – пагоны бярвёнаy у пяць стопаy вышынёй. Драyнiна зьдзiyляла шызым колерам. Раней ён такое ня бачыy. Прымружыyшыся, заyважыy двух дужых дзецюкоy, што карылi бярвеньне масiyнымi скоблямi. У паветра пры тым уздымаyся цi то пыл, цi то дым.
Памятаючы пра перасьцярогi цёмналесаyцаy, Юргель не сьпяшаyся трапляцца на вочы меркаваным яцьвягам. Ён уцягнуy пясьцi y кабат, нырнуy у росную драпач-траву i пракраyся блiжэй да дрывотнi. Апынуyшыся y мяжы чутнасьцi, замёр i прыслухаyся. Дзецюкi балакалi за працай. Гаворка была яму незразумелая, але ейны тон падаваyся спакойным i, як для страшных зьвяроy, зусiм ня дзiкiм.
«Простыя лесасекi. Наyрад цi маюць што супраць выпадковага падарожнiка».






