Главная » Серьезное чтение » Нелюбімыя гінуць (сразу полная версия бесплатно доступна) Виктор Правдин читать онлайн полностью / Библиотека

Нелюбімыя гінуць

На нашем сайте вы можете читать онлайн «Нелюбімыя гінуць». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.

Краткое содержание книги Нелюбімыя гінуць, аннотация автора и описание

Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Нелюбімыя гінуць. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Виктор Правдин) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.

Чарговая кніга беларускага пісьменніка Віктара Праўдзіна — першая частка рамана «Нелюбімыя гінуць» — «Выпрабаванне». Гэта няпростыя гісторыі трох жанчын. Зусім розных, але іх аб’ядноўвае нялёгкі лёс і выпрабаванні. Глыбокая псіхалогія, паглыбленне ў абставіны, нечаканыя павароты розных сюжэтных ліній. Кніга з’яўляецца мастацкім творам. Усе аналогіі з рэчаіснымі асобамі ці падзеямі выпадковыя.

Нелюбімыя гінуць читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно

Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Нелюбімыя гінуць без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.

Текст книги

Шрифт
Размер шрифта
-
+
Межстрочный интервал

 – Ты yжо зрабiy усё, што мог, а цяпер пакiнь нас…

Чэчэнец iмгненна насупiyся, лоб, пераноссе перасеклi глыбокiя зморшчыны, позiрк утаропiyся y вялiзны жывот жанчыны, здавалася, ён узважвае, цi варта звязвацца з цяжарнай.

– На хлопчыка па нашых законах ты не маеш нiякiх правоy, – пайшла y наступ Айшэ, – кранеш яго – будзеш мець справу з Рэнатам.

Імя начальнiка на пасыльнага падзейнiчала ацверажальна, у яго адразу быццам заслона з вачэй упала. Мармычучы нешта няyцямнае, ён хуценька схаваy кiнжал i, унiкаючы позiрку Айшэ, пасунуyся да выхаду.

У дзвярах чэчэнец прыпынiyся:

– Што перадаць камандзiру?

– Перадай, што, калi не вывезе, раджаць пайду да рускiх…

З першых дзён вайны з чатырох гадзiн да сямi па няпiсаных правiлах у Грозным наступала перамiр’е. У гэтыя гадзiны Айшэ, расчынiyшы yсе дзверы, праветрывала памяшканне i пры дзённым асвятленнi завiхалася ля хворай Лолы: рабiла ёй кампрэсы, прамывала пролежнi, гатавала нешта гарачае. Звычайна разагравала на спiртоyцы тушонку, далiвала вады, i атрымоyвалася наварыстая полiyка, адзiнае, што свякроy магла яшчэ есцi.

На гэты час глуханямога выпраyляла на паверхню, часцей па ваду.

У той дзень Айшэ паспела толькi нагрэць вады i кiнуць у яе бiнты, знятыя з ран свекрывi, як зараyлi сiрэны, цяжка затахкалi кулямёты, недзе зусiм побач грымнула, ды так, што задрыжэла пад нагамi падлога, у лямпе-газнiцы на дробныя аскепкi развалiлася yчарнелае шкло, са столi зацерушыла, пасыпалася тынкоyка. Цi то ад нечаканасцi, цi то ад страху ногi Айшэ звяла сутарга, рэзкi боль працяy нiз жывата, яна не змагла дайсцi нават да дзвярэй, каб iх зачынiць.

Праз хвiлiну y пакой уварваyся вiхор пылу i пах серы. «Хоць бы не завалiла yваход у сховiшча», – падумала Айшэ, i адразу y вачах пацямнела, захiсталiся сцены, нясцерпны боль новай хваляй уладарна yварваyся y цела, здалося, разарваy на часткi жывот, скронi, прымусiy апусцiцца на каленi. Яна закрычала, пакацiлася па падлозе, але крыку y гэткай калатнечы нiхто пачуць не мог, нават яна сама, наyкол усё грукатала i рушылася.

Айшэ страцiла прытомнасць, а калi расплюшчыла вочы, зразумела, што ляжыць на падлозе з раскiнутымi рукамi. Нiякага болю не адчувала, наyкол цiшыня, толькi шэры пыл, асядаючы на падлогу, быццам некага карагодзiy у нябачным танцы, i y гэтую хвiлiну Айшэ здалося, што яна чуе шоргат сукенкi, сатканай з пылiнак.

Уставаць не хацелася, баялася, што боль паyторыцца, i ад гэтага душа напаyнялася невыразным, нейкiм загадкавым страхам.

Добавить мнение

Ваша оценка

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив

Мнения

Еще нет комментариев о книге Нелюбімыя гінуць, и ваше мнение может быть первым и самым ценным! Расскажите о своих впечатлениях, поделитесь мыслями и отзывами. Ваш отзыв поможет другим читателям сделать правильный выбор. Не стесняйтесь делиться своим мнением!

Другие книги автора

Понравилась эта книга? Познакомьтесь с другими произведениями автора Виктор Правдин! В этом разделе мы собрали для вас другие книги, написанные вашим любимым писателем.

Похожие книги