На нашем сайте вы можете читать онлайн «Вяртанне з апраметнай». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Легкое чтение, Детективы, Зарубежные детективы. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Вяртанне з апраметнай

Автор
Дата выхода
31 мая 2022
Краткое содержание книги Вяртанне з апраметнай, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Вяртанне з апраметнай. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (Виктор Правдин) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Жыццё прымушае галоўнага героя рамана Андрэя Бусла прайсці “сем колаў пекла”: яму лёсіць трапіць на ўласнае пахаванне, даводзіцца разблытваць пакручастыя інтрыгі, дзе спляліся каханне і палітыка, сяброўства і грошы, мінулае, сучаснае і будучае. Урэшце, разгадкі беларускіх таямніц ён знаходзіць… за акіянам.
Вяртанне з апраметнай читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Вяртанне з апраметнай без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
Танклявая, даyганогая весялуха з зеленаватымi вачыма, рухавая i вострая на слова, яна была больш падобна на задзiрыстага хлопца-падлетка, чым на прадаyшчыцу. Ядзя выпадкова заyважыла, што Юля абувае y лапцi пакупнiкоy, дурыць i вокам не мiргне. Яно i не дзiва, гэтым займалiся многiя прадаyшчыцы, толькi дзяyчына, у адрозненне ад iншых, рабiла yсё з такой вiртуознай лёгкасцю i спрытам, што Ядзя нават пазайздросцiла. Смех, жарты, анекдоцiкi так i сыпалiся з яе нястомнага языка. А казырным было тое, што яна, быццам незнарок, расшпiльвала два нiжнiя i два верхнiя гузiкi y надзiва чыстым халацiку.
Ядзя пэyны час прыглядалася, вагалася, выбiрала зручны момант, каб пагаварыць з дзяyчынай, але першы крок зрабiла сама Юля. Неяк, калi Ядзя засталася y кабiнеце адна, прадаyшчыца нячутна прачынiла дзверы, хутка агледзела пакой i, упэyнiyшыся, што, акрамя начальнiцы, нiкога няма, хуценька прашмыгнула i накiнула на дзверы засоyку.
– Ядвiга Станiславаyна, – Юля па-дзiцячы нявiнна схiлiла галаву на правае плячо i паклала на стол канверт, – гэта Вам…
– Што тут? – здзiyлена спыталася Ядзя, хоць адразу здагадалася, што можа быць у канверце.
– Там палова маёй выручкi, – у дзяyчынiных вачах блiснуy хiтры агеньчык, – дакладней, у канверце Ваша доля.
– Не разумею, – напусцiла на сябе строгасць Ядзя, – ты ж дзесяць хвiлiн таму здала грошы.
– Я здала дзяржаyныя, а гэта…
– А калi я паклiчу мiлiцыю? – перапынiла прадаyшчыцу Ядзя.
– Мiлiцыя нам не памочнiца, – без боязi yсмiхнулася Юля i, сеyшы y крэсла насупраць Ядзi, сур’ёзна дадала: – Але калi Вам мая прапанова не па душы, я хоць зараз напiшу заяву i звольнюся. Толькi yсё ж разумна было б грошы yзяць, Вы даyно за мной назiраеце i ведаеце, як яны зароблены. Калi не заявiлi y мiлiцыю раней, то y гэтым няма патрэбы i цяпер.
Ядзя на хвiлiну задумалася, а Юлi yжо i след прастыy. На наступны дзень прадаyшчыца зноy затрымалася y кабiнеце начальнiцы i зноy блакiтны канверт апынуyся y стале загадчыцы.
На трэцi дзень, як толькi за Юляй зачынiлiся дзверы i яны засталiся адны, Ядзя yзбуджана прагаварыла:
– Тут, на месцы, мы не зможам раскруцiцца.











