На нашем сайте вы можете читать онлайн «Душа твая светлая». Эта электронная книга доступна бесплатно и представляет собой целую полную версию без сокращений. Кроме того, доступна возможность слушать аудиокнигу, скачать её через торрент в формате fb2 или ознакомиться с кратким содержанием. Жанр книги — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Кроме того, ниже доступно описание произведения, предисловие и отзывы читателей. Регулярные обновления библиотеки и улучшения функционала делают наше сообщество идеальным местом для любителей книг.
Душа твая светлая

Автор
Дата выхода
23 мая 2024
Краткое содержание книги Душа твая светлая, аннотация автора и описание
Прежде чем читать книгу целиком, ознакомьтесь с предисловием, аннотацией, описанием или кратким содержанием к произведению Душа твая светлая. Предисловие указано в том виде, в котором его написал автор (коллектив авторов) в своем труде. Если нужная информация отсутствует, оставьте комментарий, и мы постараемся найти её для вас. Обратите внимание: Читатели могут делиться своими отзывами и обсуждениями, что поможет вам глубже понять книгу. Не забудьте и вы оставить свое впечатие о книге в комментариях внизу страницы.
Описание книги
Новая кніга з серыі «Сучасная беларуская літаратура» прысвечана апавяданню. Прадстаўленыя творы належаць пісьменнікам розных пакаленняў, кожны з якіх па-свойму імкнецца разгледзець час, а разам з тым – паказаць уласнае мастацкае майстэрства.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Душа твая светлая читать онлайн полную книгу - весь текст целиком бесплатно
Перед вами текст книги, разбитый на страницы для удобства чтения. Благодаря системе сохранения последней прочитанной страницы, вы можете бесплатно читать онлайн книгу Душа твая светлая без необходимости искать место, на котором остановились. А еще, у нас можно настроить шрифт и фон для комфортного чтения. Наслаждайтесь любимыми книгами в любое время и в любом месте.
Текст книги
У нас часам бываюць рэпетыцыi y выхадныя днi…
Выбралi блiжэйшую суботу.
Наташа здзiвiла яго y чарговы раз. Прыйшла y простай летняй сукенцы, якая хораша аблягала яе зграбную, стройную постаць. Аднак Дзядзюля яе мякка пажурыy:
– Наталi, мы ж у лес сабралiся, а не на танцы.
– А y мяне во тут, – паказала яна пакет, – запасная адзежа. І красоyкi таксама.
– Тады ладна. Малайчына.
Частку дарогi праехалi рэйсавым аyтобусам, пасля – спадарожнай легкавушкай i кiламетры са два iшлi лясной сцяжынай пешкi.
Возера адкрылася раптоyна, як толькi яны прадралiся скрозь густы зараснiк дзiкай малiны, калючай шыпшыны i густога вербалозу. Блакiтнае люстэрка вады зачароyвала глыбокiм спакоем i першародным хараством.
Знайшлi невялiчкi лапiк чыстай травы з такiм жа чыстым пясчаным берагам. Дзядзюля з палёгкаю зняy са спiны цяжкi заплечнiк i стомлена yпаy на траву, закiнуyшы рукi за галаву. У высокiм блакiтным небе паволi плылi аблокi.
– Вось ён, зямны рай!..
Наташа засмяялася:
– Добра, Адам.
Дзядзюля думаy, што з палаткай яму давядзецца важдацца аднаму, але Наташа дапамагла яму надзвычай спрытна i кемлiва.
– А ты адкуль гэта yсё yмееш? – здзiвiyся Дзядзюля.
– Пасля раскажу. Давай спярша крыху перакусiм ды будзем купацца.
Яна дастала з заплечнiка, якi прынёс Дзядзюля, цырату, акуратна разаслала на траве, нарэзала кружочкамi агурок, паклала iх разам з вяндлiнай на хлеб – i атрымалiся апетытныя бутэрброды.
Перакусiyшы, пайшлi купацца. Наташа хуценька зняла цераз галаву сукенку (купальнiк ужо быy на ёй) i адразу кiнулася y ваду. Паплыла лёгка, прыгожа, далёка.
А ён у нерашучасцi yсё стаяy на беразе, мацаючы нагою даволi халодную ваду i, напэyна, так i не рашыyся б увайсцi, калi б не прысутнасць Наташы. Вады ён баяyся панiчна. Двойчы яму давялося тануць. У дзяцiнстве – у сваёй рэчцы, куды яго больш дарослыя зубаскалы кiнулi на самае глыбокае месца i ледзь пасля адратавалi.
– Эй, плывi сюды! – гукнула з сярэдзiны возера Наташа. – Тут такая харашыня-а-а!
Ён усё ж увайшоy у ваду i паплыy – няyмела, па-сабачы. Пабоyтаyся крыху i выбраyся на бераг. А Наташа была y сваёй стыхii.











